Знайсці
21.04.2024 / 21:161ŁacБел

«Пасля адмены запуску на твары Марыны Васілеўскай было расчараванне»

Намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці Акадэміі навук Іван Буча расказаў, як выглядала першая беларуская касманаўтка пасля тэхнічнага збою.

«Экіпаж знаходзіўся ў караблі, які быў прыведзены ў поўную гатоўнасць да старту. Былі падлучаныя ўсе сістэмы жыццезабеспячэння касманаўтаў, падлучаныя і правераны ўсе сістэмы карабля. Акрамя таго, ракета-носьбіт была прыведзена ў стан старту. Вядома, усе былі гатовыя да таго, што ракета стартуе. Эмацыйны стан касманаўтаў і тых, хто праводзіць дайшоў да піку. І на гэтым піку старт быў адменены», — расказаў Іван Буча, намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці Акадэміі навук у праекце «У тэме» на ютуб-канале БелТА.

Ён нагадаў, па якой прычыне адмянілі старт ракеты-носьбіта. «На ракеце 12 акумулятараў. У іх павінна быць пэўная тэмпература, для чаго выкарыстоўваюцца датчыкі, якія ўключаюць і адключаюць сістэму астуджэння і падагрэву, каб падтрымліваць тэмпературу электраліта пастаяннай. Два датчыка выйшлі з ладу, таму здарыўся перагрэў акумулятараў. Каманда на пуск ужо была аддадзеная. Але аўтаматыка, праверыўшы сістэмы, выявіла, што напружанне ўпала. І таму прыкладна за 20 секунд да старту была дадзеная аўтаматычная каманда на спыненне пуску», — падкрэсліў ён.

Пасля адмены адразу прызначылі эвакуацыю экіпажа, на якую сышло каля гадзіны. «Я прымаў Марыну, калі яна спускалася з касмічнага карабля на ліфце. Твар быў спакойны, разгубленасці не было, але было нейкае расчараванне. Акрамя таго, праводзіліся даследаванні стану касманаўтаў, калі яны былі яшчэ ў касмічным караблі. І паказчыкі Марыны былі ў норме — і ціск, і пульс», — дадаў Іван Буча.

Чытайце таксама:

Судзімасць бацькі, дзівосы з адукацыяй, прагалы ў біяграфіі — таямніцы жыцця першай беларускай касманаўткі

Гераіня Беларусі ці звычайная касмічная турыстка? Нюансы палёту ў космас Марыны Васілеўскай

Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Куды б яе яшчэ запусціць?/адказаць/
21.04.2024
Расчараваньне было ў беларусаў, што да наступнага старта прыйдзецца зноў трымаць іждзівенку на сваім карку. Сколькі б сабачак можна было хаця б для аховы мяжы пад Смаленскам пракарміць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера