Знайсці
21.04.2024 / 20:27РусŁacБел

Колькі далі п'янаму мінчуку, які ўдарыў «ружачкай» выпадковага чалавека? Гэта ж не палітыка, таму яго пакінулі дома

Суд разгледзеў крымінальную справу 24-гадовага мінчука, якога вінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве. 

Раніцай у адзін з дзён снежня 2023 года мінчук выйшаў з дома на працу. Раптам з-за кута дома па завулку Кабушкіна выйшаў п'яны персанаж у майцы.

Гэты персанаж падышоў да мінчука і, нічога не кажучы, ударыў горлышком разбітай бутэлькі ў левы бок і руку, парваўшы куртку.

Мінчук кінуўся бегчы, але злачынец рушыў услед за ім. Тады мужчына зняў заплечнік і стаў адбівацца ад яго. Калі нападнік сышоў, мінчук патэлефанаваў у міліцыю.

Агрэсіўнага персанажа знайшлі па камерах назірання і затрымалі. Ён распавёў, што напярэдадні сустракаўся з сябрамі і перабраў з алкаголем. У выніку прызнаў віну і заплаціў ахвяры нейкія грошы.

Што вырашыў суд? Пакаранне гуманнае — тры з паловай гады хатняй хіміі.

Хоць па артыкуле за асабліва злоснае хуліганства пагражала ад 3 да 5 гадоў хіміі ці ад 3 да 10 гадоў калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера