Знайсці
20.04.2024 / 09:147РусŁacБел

Маці забрала дзвюх сямігадовых дачок з прытулка ў Мінску. Іх шукае міліцыя

Адшукваецца Кацярына Мікалаеўна Мельнікава з дочкамі Марыяй і Сафіяй.

Фота: Міліцыя Мінска

19 красавіка каля 18:00 дзяўчынкі выйшлі з маці з сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Заводскага раёна Мінска на прагулку і пайшлі ў невядомым напрамку, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Абедзвюм дзяўчынкам на выгляд 7 гадоў, рост 140 см, сярэдняга целаскладу, валасы цёмна-русыя.

Марыя была апранута: шэра-блакітная шапка, светла-карычневая куртка, цёмныя штаны, блакітныя красоўкі.

Сафія: шэра-блакітная шапка, светла-карычневая куртка, светлыя штаны, чорныя красоўкі.

Фота: Міліцыя Мінска

Асобая прыкмета: у Марыі шнар на левай шчацэ.

Прыкметы мамы: на выгляд 40 гадоў, светла-русыя валасы, сярэдняга целаскладу.

Калі вам вядома месцазнаходжанне, міліцыя просіць паведаміць у Заводскае РУУС Мінска:

  • +375297121919;
  • +375291695962;
  • 102.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5
0
Меркаванне /адказаць/
20.04.2024
Rusher, калі ў жанчыны дзяцей адабралі за палітыку, то тут увогуле трэба дапамагаць такой жанчыне, хаваць яе ад паліцаяў. Як у часы другой сусветнай вайны ратавалі габрэяў з дзецьмі ад паліцаяў і эсэсаўцаў.
20.04.2024
Мама, відаць, посціла "няправільныя" каментары у фб....
0
Ніва/адказаць/
20.04.2024
блакуе каментары
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера