Знайсці
15.04.2024 / 11:362РусŁacБел

У Тбілісі пачаліся акцыі пратэсту на фоне разгляду закона аб «замежных агентах»

Некалькі сотняў чалавек сабраліся ля будынка парламента Тбілісі, паведамляе newsgeorgia.ge.

Пратэсты ў Тбілісі. Скрыншот відэа Newsgeorgia.ge

«Не — рускаму закону! Не — «Рускай мары», — скандуюць прысутныя. Яны запалілі фаеры. «Руская мара» — гэта па аналогіі з кіроўнай партыяй «Грузінская мара».

СМІ паведамляюць, што ў дварах будынкаў дзяржструктур у раёне праспекта Руставелі мабілізаваны спецзназ. У парламенце абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Яшчэ адна акцыя чакаецца ў раёне парламента а 19:00.

***

У пачатку красавіка кіроўная партыя «Грузінская мара» зноў унесла на разгляд парламента законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». Сёння юрыдычны камітэт парламента прыняў яго да разгляду. Калі законапраект будзе падтрыманы, то кіроўная партыя вынесе законапраект на пленарныя пасяджэнні.

Законапраект прадугледжвае стварэнне рэестра няўрадавых арганізацый і СМІ, якія больш як на 20% фінансуюцца з-за мяжы. За адсутнасць інфармацыі аб «замежным уплыве» з адпаведных арганізацый будуць спаганяць штрафы.

У кіроўнай партыі сцвярджаюць, што законапраект накіраваны выключна на ўзмацненне празрыстасці працы НДА і СМІ, якія атрымліваюць замежнае фінансаванне. Пры гэтым «Грузінская мара» наўпрост абвінавачвае еўрапейскія і амерыканскія фонды ў «фінансаванні радыкалізму і рэвалюцыйных настрояў» у Грузіі, а частка НДА, не чакаючы прыняцця закона, называе экстрэмісцкімі, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Пратэсты ў Тбілісі. Фота: Newsgeorgia.ge

Грузінская апазіцыя мяркуе, што закон будуць выкарыстоўваць для падаўлення апазіцыі ў краіне — гэтак жа, як гэта адбылося ў Расіі.

Прадстаўнікі Еўрасаюза заявілі, што прыняцце закона можа паставіць пад пытанне статус Грузіі ў якасці краіны — кандыдата ў ЕС.

Год таму, на пачатку сакавіка 2023 года, з-за гэтага закона ў Тбілісі прайшлі шматтысячныя мітынгі. Паліцыя выкарыстоўвала вадамёты, дымавыя шашкі і слёзацечны газ для разгону пратэстаў. Больш за 130 чалавек затрымалі.

У выніку законапраект, прайшоўшы толькі першае чытанне, быў тады адкліканы «з-за рознагалоссяў у грамадстве».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
5
1
Жыве Беларусь /адказаць/
15.04.2024
Расейцы ніяк не супакояцца, але я веру ў картвэлаў, яны ўмеюць здзіўляць!
1
Граза/адказаць/
15.04.2024
Гэттыя некалькі соцен чалавек бароняць дэмакратыю і будучыню Грузіі. Астатнім па барабану??
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930