Знайсці
14.04.2024 / 17:3610РусŁacБел

«Вера кліча ахвяру». Лукашыстам моцна хочацца, каб на Блізкім Усходзе разгарэлася новая вайна

Вось што пісалі прапагандысты уначы на 14 красавіка, калі Іран атакаваў Ізраіль.

Іранскія балістычныя ракеты, запушчаныя па Ізраілі, і Азаронак на смеццевым баку. Фоты: Anadolu / Contributor Getty Images, «Наша Ніва». Калаж: «Наша Ніва»

За начным нападам Ірана на Ізраіль сачыў увесь свет, і лукашэнкаўскія прапагандысты не сталі выключэннем. 

У агульнай сваёй масе іх рэакцыі былі поўныя захаплення, радасці і падтрымкі ў адносінах да Ірана. Знайшлося месца і злараднасці ў адносінах да Украіны ў сукупнасці з абвінавачваннямі ў адрас ЗША — стандартным, на думку прапаганды, «вінаватага» ў любых рэгіянальных і сусветных крызісах.

Былі нават тыя, хто на фоне іранскага нападу натхніўся ўцягнуць Беларусь у Трэцюю сусветную вайну.

«Трэба рыхтавацца і ўзбройвацца да зубоў»

Першым, хто моцна натхніўся ўступіць у новы глабальны канфлікт, стаў Рыгор Азаронак.

Прапагандыст актыўна асвятляў начную атаку Ірана, адначасова захапіўшыся іранскім «народным шчасцем і ахвярнасцю, якія многія не зразумеюць», а таксама заклікаўшы Беларусь «узбройвацца да зубоў» для новай сусветнай вайны, «дзе слабых чакае ганьба і смерць». 

Думкі Азаронка адразу падхапіў і падтрымаў малодшы салавейчык прапаганды Аляксей Дзермант. Ён дадаткова заклікаў умацоўваць ваенны саюз з Расіяй. 

Далей ідуць «Желтые сливы», якія згадалі Украіну і заадно прывялі новую расійскую метадычку, быццам пра яе забываюць на фоне іншых крызісаў у свеце. 

Гэты наратыў паўтарыў і лукашэнкаўска-расійскі тэлеграм-канал «Белорусский силовик», заявіўшы, што «ЗША не так турбуюцца за Украіну, як за Ізраіль».

Да хвалі злараднасці далучыўся і прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла, аднак накіраваў ён сваю агрэсію на зорак расійскага шоу-бізнесу і спевакоў, якія з'ехалі з Расіі з-за нязгоды з вайной супраць Украіны.

Нацыянальны бібліятэкар і дэпутат Вадзім Гігін таксама часу дарма не губляў і адразу знайшоў «галоўнага вінаватага» у канфлікце паміж Іранам і Ізраілем, а менавіта «ЗША і іх жаданне забяспечваць лідарства на Блізкім Усходзе».

Разам з гэтым Гігін прызнаўся, што амаль усю ноч сачыў за атакай Ірана на Ізраіль, і без іроніі паскардзіўся на «мноства фэйкаў з боку блогераў і журналістаў».

Мяркуючы па гэтых выказваннях, Маскве і лукашыстам моцна хацелася б, каб на Блізкім Усходзе разгарэлася новая вайна. Яны мяркуюць, што тады Захаду не хопіць сілаў абараняць Ізраіль і Украіну адначасова. І больш за тое, Масква і Мінск стрыглі б адзіныя свае купоны — нафтавыя. Аднак лёгкасць, з якой Ізраіль адбіў самую магутную атаку дронаў у гісторыі, паказвае, што гэта такія ж, ужывём тут выраз, выкарыстаны Пуціным, «вільготныя», хоць і крыважэрныя мары, як захоп Украіны за тры дні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Маскі знятыя». У Ізраілі адрэагавалі на калонку ў «Мінскай праўдзе»

Ізраільскія СМІ звярнулі ўвагу на «Жоўтыя злівы»

Беларуская прапаганда ўкінула ідэю, што ізраільцянаў хочуць перасяліць ва Украіну

Лукашэнкаўцы называюць фоты забітых ХАМАС дзяцей фэйкам, даказваюць гэта згенераваным шчанюком

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
11
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
5
15
Радыёглядач /адказаць/
14.04.2024
Далей ідуць «Желтые сливы», якія згадалі Украіну і заадно прывялі новую расійскую метадычку, быццам пра яе забываюць на фоне іншых крызісаў у свеце. Гэты наратыў паўтарыў і лукашэнкаўска-расійскі тэлеграм-канал «Белорусский силовик», заявіўшы, што «ЗША не так турбуюцца за Украіну, як за Ізраіль». Паважаныя украінцы, вам не падабаецца, што захад, у парушэнне Будапешскага мемарандуму, амаль спыніў пастаўкі ўзбраенняў і не зачыніў неба над Украінай, як учора зрабіў гэта ў Ізраілі, у наследак чаго гінуць вашыя вайсковыя ад КАБаў і цывільныя ад ракет? Дык вось цярпіце і не бухціце, бо абурацца безхрыбетнасці і безсумленнасці захаду - гэта "расейская метадычка і наратывы".
1
Фантомас/адказаць/
14.04.2024
Радыёглядач , расийская метадычка - это косить под объективность и продвигать кацапские нарративы о том, что нужно сдаваться и лечь под москву. Только хрен тебе, мусорок. Мы не передумаем.
5
Радыёглядач /адказаць/
15.04.2024
Фантомас, а можа ты проста кормішся з грантаў як і аўтар артыкулу і не хочаш кусаць руку гаспадара? Пра тое што ты там думаеш і ці не перадумаў мне ўвогуле нічога не вядома.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930