Знайсці
14.04.2024 / 09:4125РусŁacБел

Памятаеце трагедыю мінчанкі, у якой муж выкінуўся разам з 8-месячнай дачкой са шматпавярховіка? Яна зноў стала мамай

Мужчына выкінуў з 24 паверха 8-месячную дачку, а потым скокнуў сам: гэта жудасная трагедыя здарылася летам 2020 года на вуліцы Грыбаедава ў Мінску. Маці дзяўчынкі Карына Кугель цяжка перажывала гэта, але потым знайшла ў сабе сілы і арганізавала групу падтрымкі для бацькоў, якія страцілі дзяцей. Цяпер Карына зноў стала мамай.

Фота: інстаграм Карыны Кугель

На сторыс з радзільні бачна, што вочы жанчыны ззяюць ад шчасця ад доўгачаканай сустрэчы з дачкой.

— Мая раніца пачалася не з кавы. Крыху планы мае парушыліся. Чалавечак вырашыў нарадзіцца сёння ў 6.50, што і адбылося. Мы зараз спрабуем зразумець, што з намі адбываецца — з ёй, са мной. Але быццам бы ўсё добра.

У наступным сторыс з’явілася і традыцыйнае фота біркі: дзяўчынка, 49 см, 2800 кг. Маці ўжо выбрала імя для немаўля — Мія.

Апошнія гады Карына працуе як медыятар і коўч, а таксама дапамагае іншым жанчынам у складанай сітуацыі. Але толькі яна ведае, якім складаны быў гэты шлях.

Пра тое, што адбывалася пасля гібелі маленькай Лагерты, Карына расказвала раней у інтэрв'ю

— Калі не стала дачкі, я абышла псіхатэрапеўтаў, паспрабавала ўсё, што толькі магчыма, — не дапамагала нічога. Сэнсу няма. Ідзе жыццё — а ты на абочыне стаіш.

З грамадзянскім мужам (татам Лагерты) Карына была разам 12 гадоў. Адносіны ў пары былі складаныя, маладыя людзі то сыходзіліся, то разыходзіліся. Жанчына распавядала і пра вялікае каханне, і пра палкія сваркі.

«Паласаты» тэст стаў для Карыны сапраўдным цудам, бо раней ёй казалі, што яна не зможа зацяжарыць. У той момант пара чарговы раз разышлася, але пад націскам сваякоў вырашыла яшчэ раз паспрабаваць наладзіць адносіны.

— Я адчувала інакш, — казала потым Карына. — А жанчынам трэба давяраць сваёй інтуіцыі. Не жыць з тым, з кім не хочаш. Калі ёсць нейкія званочкі — сыходзіць. Верыць у сябе, што ў цябе ўсё атрымаецца, ты дасі рады. Я пракручвала ў галаве розныя варыянты. Калі б тады мы не сышліся зноў, я б выратавала сваё дзіця…

За месяц за трагедыі Карына і тата Лагерты рассталіся, на гэты раз канчаткова. Карыну пужалі яго перапады настрою. Але жанчына баялася за сябе і нават падумаць не магла, што партнёр здольны нанесці шкоду дзіцяці.

У той летні дзень тата застаўся з дачкой.

— А 9-й раніцы Рома даслаў мне фатаграфію Лагерты і ёрка Рэвы, усё з імі было добра. А потым пачаліся абразы, ён пярсцёнак змыў ва ўнітаз. Я пішу: «Рома, што адбываецца? Ты ўсё адно яе тата, гэта нікуды не дзенецца». У адказ: «Я толькі цяпер зразумеў, якая ты бессардэчная. Хутка даведаешся». І смайлік. Адзінае, ад чаго мяне скаланула, — той апошні сказ. Я еду з-за горада ў Мінск — і тут мне тэлефануе міліцыя, суседзі, гаспадыня кватэры, і пачынаецца пекла.

Пасля ў Карыны была моцная дэпрэсія, суіцыдальныя думкі. Дапамаглі сяброўкі, якія не дазвалялі ёй заставацца ў адзіноце.

— Уявіце, які нясмешны сюр: сядзіш на форуме суіцыднікаў, каб забіцца хутчэй, але кожную раніцу спяшаешся праверыць, ці ўсе твае такія родныя фарумчане анлайн. Зусім ненатуральна атрымалася, што я прыйшла туды паміраць, а атрымалася выпадкова выжыць, — пісала пазней Карына ў інстаграме.

Прыкладна праз год жанчына вырашыла стварыць праект, які б дапамагаў жанчынам, якія таксама страцілі дзіця, а таксама ахвярам аб’юзу і назвала яго «Выжыць».

Чытайце таксама:

«Гэта пекла — выбіраць помнік свайму 8-месячнаму дзіцяці». Шчыры маналог Карыны, чый муж выкінуўся з дачкой з 24 паверха на Грыбаедава

«Кожную раніцу прыязджаю да яе на могілкі». Маналог бацькі, які страціў дачку і вучыцца жыць далей

У Мінску дзесяцікласніца здзейсніла суіцыд. Перад гэтым яна раздала свае рэчы знаёмым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
21
Абуральна
14
1
циник - клоунше/адказаць/
14.04.2024
Циник - клоун, зачем мне к психологу если у меня всё замечательно, ем с аппетитом, сплю прекрасно, не трачу драгоценное время жизни на идиоток, а на себя и своё саморазвитие, отдыхаю, трачу деньги тоже на себя)))ни с какого балкона сягать даж и не думаю и не собираюсь, и все ваши манипуляции мне до фени:) ))
2
циник/адказаць/
14.04.2024
Огонек, ну вот, это очень яркий комментарий, оправдания пакетов в мусорных баках "потраченным здоровьем, понесенными хлопотами, эмоциональным состоянием и т.п." иными словами: "Я имею право". Смотрите вот оленята как хорошо они раскрываются походу во всей красе. А суть в том, что они не считают творимое самими зло таковым. На всё что они творят у них есть и будут оправдания.
2
Циник - клоун/адказаць/
14.04.2024
циник - клоунше, ты в комментах саморазвиваешься, Бемби доморощенный?)) день же тут пасешься))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031