Знайсці
13.04.2024 / 19:245РусŁacБел

Германія перадасць Украіне яшчэ адзін комплекс Patriot

Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус абвясціў, што Германія перадасць Украіне яшчэ адну сістэму Patriot у дадатак да двух перададзеных раней.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Soeren Stache / picture alliance via Getty Images

«Расійскі тэрор супраць украінскіх гарадоў і інфраструктуры краіны прычыняе невымерныя пакуты. Ён пагражае энергазабеспячэнне людзей і разбурае аператыўную гатоўнасць Узброеных сіл Украіны», — перадае словы Пісторыус Бі-бі-сі.

Недахоп сродкаў СПА ў апошнія тыдні стаў адным з галоўных фактараў паслаблення Украіны. З пачатку поўнамаштабнага ўварвання саюзнікі перадалі Украіне тры комплексы Patriot. Аднак Расія пачала шырока ўжываць на лініі фронту вельмі разбуральныя кіраваныя бомбы, якія можна запускаць па-за радыусам дзеяння франтавых сродкаў СПА.

Адзіным сродкам процідзеяння ўяўляюцца комплексы СПА вялікага радыусу дзеяння, такія як Patriot, але яны не могуць пакрыць усю лінію фронту, і да таго ж Украіна не можа пакінуць без абароны буйныя гарады і энергетычную інфраструктуру ў тыле.

У апошнія некалькі тыдняў украінскія афіцыйныя асобы сталі патрабаваць ад еўрапейскіх краін даслаць яшчэ сем комплексаў Patriot. Міністэрства абароны Германіі не далей як у панядзелак заявіла, што гэта пакуль немагчыма.

За гэта яго раскрытыкавалі апазіцыйныя палітыкі з цэнтрысцкай партыі ХДС. 

У пятніцу міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба паведаміў, што Кіеў вядзе перамовы аб куплі яшчэ двух комплексаў Patriot і аднаго SAMP/T, які валодае многімі аналагічнымі магчымасцямі. Ён не ўдакладніў, з якімі краінамі вядуцца перамовы, але па даных Financial Times, гэта Іспанія і Польшча (у выпадку Patriot) і Румынія — у выпадку SAMP/T.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Вожык/адказаць/
14.04.2024
Пецька, напэўна гаворка ідзе пра адну батарэю, а гэта некалькі пускавых + радар + машына кіравання.
3
Максим Дизайнер/адказаць/
14.04.2024
Не доедут даже до поля боя, накроют еще по дороге, или в Киеве на постамент поставят, охранять слуг народа.
0
Пукан Максімкі/адказаць/
16.04.2024
Максим Дизайнер, вось як у рашыстаў падгарае ад такіх навін.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера