Знайсці
13.04.2024 / 10:561РусŁacБел

Прадпрымальнік паехаў у адпачынак. Па вяртанні яго арыштавалі за палітыку, пагражае да 15 гадоў

Летась Артур Роліч пачаў весці свой бізнэс па-беларуску. Але неўзабаве бізнэсоўцу будуць судзіць па пяці артыкулах.

Артур Роліч. Фота «Кіберпартызанаў»

Артуру Ролічу 39 гадоў. Ён мінчук, з дзяцінства жыў у Курасоўшчыне. Пасля школы працаваў у прыватных фірмах на розных пасадах.

У 2013-м Артур адкрыў уласны бізнэс — краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. У суполцы групы Укантакце больш за 40 тысячаў падпісантаў. У апошнія гады ягоная фірма спецыялізавалася на брэндзе Under Armour.

А з 2023-га Роліч перавёў старонкі свайго бізнэсу на беларускую мову.

Артур захапляецца спортам, але асабліва футболам, і нават раней гуляў у аматарскіх лігах на пазіцыі брамніка. У якасці фота на свае аватаркі ў сацсетках ён ставіць футбалістаў і іншых спартоўцаў.

Апошняе паведамленне ў суполцы ягонага бізнэсу датуецца 27 ліпеня 2023-га года. Тады ён расказаў, што «з'язджае ў адпачынак, але вернецца 15 жніўня». Артура няма ў раскладах судоў, таму, найхутчэй, гэта было паведамленне не пра затрыманне, а пра сапраўдны адпачынак.

Апошняе паведамленне ў суполцы Артура

Імаверна, па вяртанні з адпачынку Артур быў затрыманы.

Яму прад'явілі абвінавачанні па пяці артыкулах крымінальнага кодэкса, усе з якіх датычныя ахвяраванняў розным беларускім ініцыятывам. Гэта абедзве часткі артыкула 290-1 КК Беларусі («фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці»), абедзве часткі артыкула 361-2 КК («фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці») і артыкул 361-2 КК («фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання»), які дзейнічаў да мая 2021-га.

Суд над Артурам Ролічам пачнецца 23 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе. Яму пагражае да пятнаццаці гадоў зняволення.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Маладзенькай беларускамоўнай настаўніцы пагражае да 10 гадоў турмы за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
73
2
Моўнік/адказаць/
13.04.2024
Беларускамоўнасць - гэта злачынства ў лукашэнкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031