Знайсці
04.04.2024 / 13:192РусŁacБел

Жонка Шродэра расказала, навошта малілася ля Крамля ў сакавіку 2022 года

У гэтую нядзелю экс-канцлеру ФРГ Герхарду Шродэру спаўняецца 80 гадоў. Напярэдадні юбілею на тэлеканалах ARD і NDR выйшаў дакументальны фільм пра яго.

Фота: Photo by Morris MacMatzen — Pool / Getty Images

Акрамя іншага, палітык і яго жонка Со-Ён Шродэр-Кім распавялі аб наведванні Масквы ў пачатку сакавіка 2022 года і перамовах з Уладзімірам Пуціным, піша Bild.

«Я ведаў, што ў любы час магу звязацца з прэзідэнтам Расіі. Мне было зразумела, я зыходзіў з таго, што ён будзе гатовы да размовы, бо ён мне давярае», — сказаў экс-канцлер.

Выступіць перагаворшчыкам яго папрасілі ўлады Украіны. 9 сакавіка ён вылецеў з жонкай на бізнэс-джэце ў Стамбул, дзе сустрэўся з Рустэмам Умеравым. Той перадаў яму ўмовы, на якія гатовы Кіеў. Со-Ён Шродэр-Кім вяла пратакол тых перамоваў.

Затым яны вылецелі ў Маскву. Пара ніяк не каардынавала свае дзеянні з уладамі ФРГ. Перад сустрэчай з Пуціным Шродэр здаў тэст на каранавірус, яго жонка засталася ў гатэлі.

«Я была адна ў нумары гатэля «Балчуг Кемпінскі» ў Маскве. А мой муж пайшоў на размову з Пуціным, — распавяла Со-Ён Шродэр-Кім. — Гэта быў момант, калі можна было спадзявацца, што наступіць мір. А мой уласны муж пайшоў размаўляць тэт-а-тэт. Я хрысціянка, таму мне прыйшлося звярнуцца да Бога».

Тыя перамовы так і не прывялі да міру. Зараз Шродэр па-ранейшаму выступае супраць вайны і лічыць яе «гістарычнай памылкай» Пуціна. Пры гэтым ён не адмаўляецца ад сяброўства з дыктатарам.

Палітычную сістэму ў Расіі ён апісаў як «дэмакратыю», «часам лепш, часам горш».

«У Расіі свабодныя выбары, гэтага нельга адмаўляць», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Званая вячэра Герхарда Шродэра скончылася прыездам паліцыі

Аднапартыйцы адмовіліся запрашаць Шродэра на юбілей яго партыі

У Нямеччыне звольнілі жонку Шродэра пасля святкавання імі 9 Мая ў пасольстве Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
6
04.04.2024
"Я христианка"... Что-то не очень она похожа на христианку! Видимо, не к тому Богу обратилась!
0
Вольга/адказаць/
04.04.2024
Сукі прадажныя кшталту шродэра і марын могуць спрычыніцца да канца заходняй цывілізацыі. Але нармальнасці там усё ж болей. Таму рашцы абавязкова будзе кабзда. Амэн.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930