Знайсці
03.04.2024 / 11:16РусŁacБел

Дзяржкантроль у красавіку на сваім сайце збірае скаргі на дарогі

Праінфармаваць аб недахопах на трасах і аўтадарогах агульнага карыстання можна праз анлайн-панэль «Паведаміць аб праблемах з аўтамабільнымі дарогамі», якая размешчана на інтэрнэт-сайце Камітэта дзяржкантролю. Інфармацыя будзе прымацца цягам красавіка.

Для гэтага неабходна запоўніць адпаведную форму з указаннем прыкладнага месцазнаходжання праблемнага ўчастку, сутнасці праблемы (ямы, дэфекты пакрыцця, адсутнасць разметкі і інш.), прымацаваўшы фота ці відэа праблемнага ўчастку. У КДК кажуць, што паведамленні будуць вывучацца толькі пры абавязковым запаўненні гэтых пазіцый.

Месяц таму Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая аднавіць дарогі ў краіне.

У ліпені 2023 года ён загадваў да канца таго года прывесці ў парадак усе дарогі.

Чытайце таксама:

«Легендарная яма. Дзед пра яе расказваў». У Маладзечне машына правалілася пад асфальт

«Я проста ў ах*і». Беларус апублікаваў відэа дарог у Гомельскай вобласці. Асцярожна, шмат лаянкі!

Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930