Знайсці
03.04.2024 / 09:067РусŁacБел

Парашэнка заявіў, што мае намер удзельнічаць у наступных выбарах ва Украіне

Экс-прэзідэнт Украіны таксама збіраецца балатавацца ў Еўрапарламент у выпадку ўступлення Украіны ў ЕС.

Пятро Парашэнка і Святлана Ціханоўская падчас кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі ў сакавіку 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Пятра Парашэнкі

«Калі вы пытаецеся ў мяне, ці планую я ўдзельнічаць у наступных выбарах, — так», — сказаў палітык у інтэрв'ю каналу Al Jazeera.

Па словах Парашэнкі, для іх правядзення Украіна павінна перамагчы ў канфлікце, паведамляе «Новое издание».

Акрамя таго, ён паведаміў, што мае намер балатавацца ў Еўрапарламент у выпадку ўступлення Украіны ў ЕС.

Парашэнка быў прэзідэнтам Украіны ў 2014—2019 гадах пасля ганебных уцёкаў з краіны Віктара Януковіча, якога зрынулі ў выніку другога Майдану.

Увесну 2019 года Парашэнка балатаваўся на другі тэрмін, але прайграў выбары Уладзіміру Зяленскаму.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне меліся прайсці ў гэтым годзе, але пакуль адмененыя з прычыны вайны.

Чытайце таксама:

Пятро Парашэнка сустрэўся са Святланай Ціханоўскай

Зяленскі ці Арастовіч? Каму найбольш давяраюць украінцы? З’явіўся новы рэйтынг

Пранкеры Ваван і Лексус пад выглядам Парашэнкі дазваніліся да Ціханоўскай, але не змаглі падтрымаць размову з Вячоркам па-ўкраінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
2
Імаверна/адказаць/
03.04.2024
Янка, тут не пагаджуся. У Парашэнкі вялікі рэйтынг у беларусаў Усяе Малае, Паўночна-усходняй і Белае Русі і можа спакойна выдвігаць сваю кандыдатуру як аб'ядноўваючы фактар славян у процілегласць Гундзяеўскай секты. А калі яшчэ прапануе візавы ўезд для беларусаў Ямала-Нянецкай Народнай Рэспублікі, яго навад у Кёнігсбергу падтрымаюць рускія немцы
1
Френкель/адказаць/
03.04.2024
Армия, мова, вира!
1
от любого президента больше вреда чем пользы/адказаць/
03.04.2024
Никаких президентов в экс-снг республиках.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930