Знайсці
02.04.2024 / 14:3510РусŁacБел

«Мы моцныя, мы вывезем». Тэлевядучы Яўген Булка вярнуўся ў Ізраіль і пайшоў працаваць чорнарабочым

Шоўмен Яўген Булка, які пасля нападу ХАМАС на Ізраіль разам з сямʼёй выязджаў у Грузію і ААЭ, вярнуўся назад. Пасля працяглага маўчання ён распавёў у інстаграме, як у яго справы цяпер.

Яўген гаворыць, што апошнім часам амаль нічога не пісаў, бо па вяртанні прыходзіцца вельмі шмат працаваць. 

«Па вяртанні ў Ізраіль я проста працую як конь, таму што трэба закрываць тут розныя пытанні», — кажа ён і дадае, што гэта такая праца, якую яго падпісчыкі не могуць уявіць. 

Булка кажа, што ў сувязі з пачаткам вайны велізарная колькасць людзей у Ізраілі страцілі працу. Гэта закранула не толькі новых мігрантаў, але і тых, хто жыў у краіне даўно. 

«Закрываліся крамы, кавярні, гасцініцы пераходзілі ў іншы рэжым працы. Многім наогул прыйшлося пачынаць з пачатку ў літаральным сэнсе», — распавёў ён. 

Цяпер шоўмен працуе грузчыкам. Адно фота ён зрабіў у працоўных пальчатках на фоне вялікіх гор пакункаў. 

«Дзве кампаніі, у якіх я працаваў да фатальнага кастрычніка, закрыліся. Івэнт накрыўся… вярталіся ў сакавіку ў даўгі, у невядомасць. Таму я пайшоў на працу. Аплатную добра і штодня. Часцяком гатоўкай. Побач са мной разгружаюць кантэйнеры барберы, мастакі, кухары, івэнтары. Паўтаруся, гэта кранула не толькі «новенькіх« эмігрантаў, але і тых, хто ўжо не першы, і не другі, і не трэці, і не 8-ы год у краіне. Мы моцныя, мы вывезем», — напісаў ён.

 

Яўген Булка пераехаў жыць у Ізраіль з сямʼёй у красавіку 2022 года праз палітычную сітуацыю ў Беларусі. Ён прадаў у Беларусі дом сваёй мары і ўладкаваўся ў Ізраілі аперацыйным санітарам у клініцы. У кастрычніку 2023-га яму разам з жонкай і двухгадовым сынам давялося зноўку пераязджаць — з-за нападу ХАМАС на Ізраіль.

Чытайце таксама:

Арабскі свет не хоча дапамагаць агенцтву ААН, чые супрацоўнікі забівалі і выкрадалі ізраільцян 

«У камеры падышоў чалавек і адразу ўзяў мяне за штаны» — Лёва Бі-2 пра дні ў тайскім СІЗА

Ураджэнец Мазыра ўзначаліў Упраўленне распрацоўкі новых метадаў вядзення бою ЦАХАЛ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
39
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
6
Сумна
15
Абуральна
6
11
Пошел вон, хвастун и трус! /адказаць/
02.04.2024
Булка, ты трус, хвастун и тепло каких свет не видел. Сиди и молчи в тряпку. В Израиле от своих уже в бубен получил за излишнюю болтливость
7
ЯНКА/адказаць/
03.04.2024
Mafkees , затое ў вас няма ні роднай мовы, ні роднае культуры. Гэткія ганебныя й гідкія манкурцікі, створаныя рускім мірам.
7
ЯНКА/адказаць/
03.04.2024
• БУЛКА БЕЗ МАК(БУК)А • 📦 Ая-яй, які няшчасьненькі, «чорнарабочым» ён працуе! І загрузіць, і выгрузіць машыну скрыначкамі гэта ж так паказушна па-геройску... А насіць мэблю й тэпэ суткі навылёт, цягаць да страты сіл і да таго за тры капейкі, якіх стае мо' на жытло й ролтан са скарынкай хлеба?! Хоць пра што я..? 📺 Дык вось, Булка, лепш працаваць ужо гружчыкам, чым зь нездарамі ў якімсьці грандацмочным СМІ. І тым больш, на рускамірным РБ-бачаньні! Каб потым не назіраць усё жыцьцё ва ўсіх люстэрках раскалатнечаную сорамам пачвару.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930