Знайсці
27.03.2024 / 09:027РусŁacБел

Байдэн другі раз назваў Пуціна «мясніком» і заклікаў дапамагчы Украіне

Прэзідэнт ЗША прапануе павялічыць падатак на прыбытак для заможных грамадзян з 8,2% да 25%.

Джо Байдэн. Фота: Evan Vucci / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн зноў назваў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна «мясніком» і заклікаў амерыканскіх выбаршчыкаў падтрымаць павышэнне падаткаў для заможных грамадзян, каб дапамагчы Украіне супрацьстаяць Расіі, піша The Moscow Times.

«Уявіце, што мы маглі б зрабіць з гэтым. Мы маглі б істотна скараціць дэфіцыт федэральнага бюджэту. Мы маглі б паслядоўна зрабіць так шмат усяго. У тым ліку — нарэшце абараніць Украіну ад мясніка Пуціна», — сказаў Байдэн падчас выступу ў Паўночнай Караліне.

У прыватнасці, Байдэн прапануе павялічыць падатак на прыбытак для заможных грамадзян з 8,2% да 25%. Паводле яго слоў, гэта дазволіла б прыцягнуць у бюджэт сотні мільярдаў долараў у найбліжэйшыя 10 гадоў.

Да гэтага прэзідэнт ЗША называў Пуціна «мясніком» 26 сакавіка 2022 года — праз месяц пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Сёлета ў лютым амерыканскі лідар таксама зняважліва выказаўся ў адрас Пуціна. «У нас ёсць вар'яты сукіны дзеці, як гэты хлопец Пуцін і іншыя, і нам заўсёды даводзіцца перажываць наконт ядзернага канфлікту», — сказаў Байдэн.

Яшчэ да пачатку вайны ва Украіне Байдэн пагадзіўся са сцвярджэннем, што Пуцін з'яўляецца забойцам.

Чытайце таксама:

Трамп і Байдэн перамаглі на праймерыз рэспубліканцаў і дэмакратаў. Яны будуць вылучаныя ў прэзідэнты ЗША

Прэзідэнт Байдэн — Пуціну і Трампу: Мы не кінем саюзнікаў

Байдэн афіцыйна заявіў пра 500 новых санкцыйных абмежаванняў супраць Расіі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
3
Як дзеці/адказаць/
27.03.2024
Хто як абзываецца, той так называецца
0
Твчытач/адказаць/
27.03.2024
Радыёглядач , “раздзявайся і работай”
0
Американец/адказаць/
27.03.2024
Сейчас мы услышим вой трампистов сидящих на велфере и получающих ежегодные такс ретурны о том какой Байден плохой .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031