Знайсці
26.03.2024 / 11:1512РусŁacБел

Лукашэнка прыехаў з інспекцыяй войска пад літоўскую мяжу

Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці азнаёміцца з мерапрыемствамі праверкі боегатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, піша БелТА

Фота: Пул першага

Ён выказаўся аб нібыта правакацыях на мяжы: «Я публічна скажу: любая правакацыя павінна спыняцца ваенным шляхам. Ніхто не павінен ні з кім цырымоніцца. Любое парушэнне дзяржаўнай мяжы — на паражэнне».

Лукашэнка наведае адзін з участкаў, якія прыцягваюцца да праверкі боегатоўнасці, азнаёміцца з праводзімымі мерапрыемствамі, работай з асабістым складам.

Падчас праверкі ў тым ліку праводзяцца мерапрыемствы па ўзмацненні ўчастка мяжы, патруляванні, авіяцыйнай разведцы мясцовасці пры дапамозе беспілотнікаў.

Ва Узброеных сілах пачалі праверку баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей. Яна носіць комплексны характар.

Чытайце таксама:

Хрэнін: SMS-позвы будуць прыходзіць у ваенны час

На вуліцах сталіцы заўважылі БТР. Што адбываецца

На вайсковых зборах медыкаў памёр ваеннаабавязаны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
0
Очэнь інцярэсна/адказаць/
26.03.2024
Перад арыштамі хлапцоў з Белага легіёна ды Ціханоўскага дзед Ванга таксама пра спыненне правакацый хлусіў. Так што, чакаюцца праблемы на мяжы аўтарства кдб/фсб.
0
Раска/адказаць/
26.03.2024
Кiм Чэн Ын
1
Алеся /адказаць/
26.03.2024
Выглядае акурат як Гітлер у апошнія гады жыцця. Увесь нейкі патропаны, абмяклы. Нікчэмны старыкашка
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031