Знайсці
23.03.2024 / 11:5323РусŁacБел

Сёстры Груздзевы сцвярджаюць, што ведаюць імёны арганізатараў і выканаўцаў тэракту ў «Крокус Сіці Хол»

У сваім інстаграме праўладныя спявачкі сёстры Груздзевы любяць апісваць свае дзіўныя сны, праз якія Валянціна і Аляксандра быццам бы атрымліваюць знакі і могуць прадказваць будучыню. Пасля таго, як з’явіліся навіны пра тэракт у «Крокус Сіці Холе», артысткі паспяшаліся паведаміць у сторыс, што даведаліся пра яго ў сне напярэдадні ноччу.

Скрыншот інстаграма сясцёр Груздзевых

Адна з сясцёр (складана сказаць, хто менавіта, бо вядуць агульны інстаграм Груздзевы адначасова) напісала, што бачыла нядобры сон, пасля якога яна ўвесь дзень адчувала жах і чакала чагосьці дрэннага.

Скрыншот сторыс сясцёр Груздзевых

Дарэчы, у пачатку сакавіка Груздзевы ўжо прадказвалі тэракт — праўда, у Беларусі, — і загадзя абвінавачвалі ў ім апазіцыю. Аб гэтым сне яны таксама вырашылі нагадаць цяпер:

— Божа… Што ж за сон мне сёння прысніўся… І калі гэта сапраўды адбудзецца?! Ну такое ж не можа проста так прысніцца… Я ж ведаю… такія сімвалы… Адназначныя… Страшныя… Апазіцыя… Нелюдзі… Што ж вы рыхтуеце… — пісалі Груздзевы ў сторыс.

Кароткі змест таго самага сну: выступае нейкая спявачка і падчас яе канцэрта раздаецца выбух.

Скончыць эзатэрычны сеанс у сторыс Груздзевы вырашылі скрыншотам паста Рыгора Лепса, у якім той шле праклёны арганізатарам і выканаўцам тэракту. Канешне, Груздзевы, у адрозненне ад расійскіх сілавікоў, ужо ведаюць іх імёны.

— Рыгор Лепс вось так напісаў… А калі б толькі ён ведаў, каго ён пракляў. Мне прысніліся гэтыя імёны.

Скрыншот сторыс сясцёр Груздзевых

Трэба адзначыць, што некаторыя сны сясцёр Груздзевых сапраўды здзяйсняюцца. Напрыклад, пра тое, што Пуцін пераможа на выбарах, артысткам паведаміў Сталін. Так, даўно памерлы генсек не паленаваўся асабіста з'явіцца ў сне беларускім спявачкам, каб агучыць спойлер.

Чытайце таксама:

Чытайце таксама:

Адказнасць за тэракт у «Крокусе» ўзяў на сябе ІДІЛ. ЗША пацвярджае

З’явілася поўнае відэа ўцёкаў людзей з «Крокус Хола» пасля пачатку страляніны

Што такое «Крокус Сіці Хол» і каму ён належыць

Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі з тэрактам у «Крокусе» і папрасіла беларусаў дбаць пра сваю бяспеку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
65
Ха-ха
80
Ого
7
Сумна
9
Абуральна
24
1
Экстрыміст/адказаць/
23.03.2024
Под такими текстами должен быть телефон психиатра и нарколога. Если вы видите у себя такие симптомы, обязательно обратитесь за помощью!
1
Путлер/адказаць/
23.03.2024
Так а ФСБ почему с ним ещё не проконсультировалось?!
0
Айдар/адказаць/
25.03.2024
Ослица, но быдло тупо верит этому бреду
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031