Знайсці
21.03.2024 / 14:082РусŁacБел

Літва спыніла пропуск грузавых машын з Калінінградскай вобласці

Пропуск спыніўся ў 23:00 у сераду.

Ілюстрацыйнае фота

Літва спыніла пропуск грузавых машын з Калінінградскай вобласці, прычыны пры гэтым не тлумачыць, паведаміла Федэральная мытная служба (ФМС) Расіі.

«Літоўскі бок спыніў пропуск грузавых машын з Калінінградскай вобласці. З 23:00 20 сакавіка Літва без тлумачэння прычын не прыняла ніводнага грузавіка з Расіі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У сувязі з гэтым перад шматбаковым аўтамабільным пунктам пропуску «Чарнышэўскае» ўтварылася чарга з 140 велікагрузаў.

Яшчэ 25 грузавікоў, аформленых калінінградскімі мытнікамі, знаходзяцца на нейтральнай паласе, адзначае ФМС.

Чытайце таксама:

У Літве на мяжы з Беларуссю затрымалі першы аўтамабіль з расійскімі нумарамі. Цяпер так будуць рабіць заўсёды

Літва забараніла высадку пасажыраў з транзітных цягнікоў з Беларусі ў Калінінград

Лінкявічус: Калі Расія адважыцца кінуць выклік НАТА, Калінінград будзе нейтралізаваны першым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
2
Пытанне /адказаць/
21.03.2024
То бок да сённяшняга дня грузавікі краіны-агрэсара, Расеі, спакойна ездзілі туды-сюды па Ліетуве? Ліетувісы хоць правяраюць, што там расейцы возяць у тых грузавіках?
08.04.2024
Данцигский коридор. История любит повторяться
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера