Знайсці
18.03.2024 / 16:27РусŁacБел

Дабравольскаму, Ліберу і Жываглод завочна прысудзілі па 4 гады за зрыў рэферэндума

У судзе Заводскага раёна Мінска 18 сакавіка ў працэсе спецыяльнай вытворчасці (завочна) вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Паўла Лібера, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага, якія, паводле абвінавачання, «распрацавалі план па зрыве рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе».

Усіх чатырох абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса («перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненым з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове»). 

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.

Спецвытворчасць была распачатая Следчым камітэтам па ўзгадненні з генпракурорам Беларусі 27 снежня 2023 года, а ўжо 22 лютага справу перадалі ў суд.

Па матэрыялах следства, фігуранты разам з іншымі асобамі ў студзені-лютым 2022 года «ўдзельнічалі ў распрацоўцы і рэалізацыі адзінага плана супрацьпраўных дзеянняў для зрыву рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі, прызначанага на 27 лютага 2022 года. Згодна з планам, па месцы працы і жыхарства членаў Цэнтрвыбаркама і камісій па рэферэндуме павінны былі накіроўвацца лісты з тэкстам, распрацаваным абвінавачанымі не пазней за студзень 2022 года». 

Адзначаецца, што ў выніку ў адрас членаў ЦВК і камісій па рэферэндуме накіравана не менш за 11 тыс. лістоў з пагрозамі.

Алена Жываглод — кіраўніца ініцыятывы «Сумленныя людзі», Аляксандр Дабравольскі — палітык, старшы дарадца Святланы Ціханоўскай, Павел Лібер стварыў платформу для галасавання «Голас», а Павел Марыніч з’яўляецца кіраўніком «Маланка Медыя».

Усіх чацвярых суд прызнаў вінаватымі па ч. 2 арт.191 КК (перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненая з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове) і кожнаму прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Люстэрка».

Чытайце таксама:

Завочна будуць судзіць Ляўчук, Павукоў, Вераніку Цапкалу

Завочна будуць судзіць Ігара Казмерчака з Оршы

Завочна будуць судзіць аўтарку мема «Стоп таракан»

Завочна будуць судзіць гарадзенцаў Уладзіміра Хільмановіча і Сяргея Верамеенку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031