Знайсці
18.03.2024 / 11:186РусŁacБел

Вінаваты ў генацыдзе — Вярхоўны суд вынес першы прысуд супраць памерлага

Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіміра Катрука вінаватым па артыкуле 127 КК, гэта значыць, у здзяйсненні генацыду падчас Другой сусветнай вайны без прызначэння пакарання, перадае БелТА.

У дачыненні да яго вынесены абвінаваўчы прысуд без назначэння пакарання.

Катрук — ураджэнец Украіны, служыў у 118-м батальёне Schutzmannschaft — паліцэйскім фармаванні, які ўдзельнічаў у масавых расправах над мірнымі жыхарамі.

Катрук памёр у Канадзе ва ўзросце 93 гадоў у 2015 годзе. Яго справу расследавалі ў рамках распачатай у 2021 годзе справы «аб генацыдзе беларускага народа», якую курыруе генпракурор Андрэй Швед.

Чытайце таксама:

Вярхоўны суд разглядае справу памерлага дзевяць гадоў таму Уладзіміра Катрука, якога абвінавачваюць у злачынствах у Хатыні

Хто такі Уладзімір Катрук — карнік Хатыні, якога першым пачалі судзіць пасмяротна

Марзалюк расказаў, якога нябожчыка будуць судзіць наступным пасля Катрука

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
СУД НАД РАСЕЙСКІМ НКВД за генацыд беларускага народа /адказаць/
18.03.2024
Калі суд над НКВДШнікамі, ураджэнцамі Расеі? За генацыд беларускага народа ДА вайны, ПАДЧАС вайны і ПАСЛЯ вайны?
0
Блазны/адказаць/
18.03.2024
І што далей? Чучала расстраляюць?
0
Гопнік/адказаць/
18.03.2024
Ого, за генацыд без назначэння пакарання. Самы гуманны суд у свеце атрымліваецца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031