Знайсці
13.03.2024 / 18:28РусŁacБел

З чэрвеня ў Польшчы нельга будзе пайсці працаваць таксістам, толькі прыехаўшы ў краіну

З чэрвеня ў Польшчы ўзмацняецца строгасць заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць службаў таксі. Іх кіроўцы змогуць працаваць толькі пры наяўнасці польскага пасведчання кіроўцы. Фактычна гэта закрые рынак для эмігрантаў-пачаткоўцаў, у тым ліку і беларусаў, піша Most.

Здымак ілюстрацыйны

Цяпер беларусы, якія жывуць у Польшчы больш за 185 дзён на працягу каляндарнага года, павінны памяняць правы на польскія. Але да таго яны могуць выкарыстоўваць дзейныя беларускія правы. Цяпер з імі можна ўладкавацца і ў службу таксі. Гэта робіць прафесію таксіста простай для ўваходу іншаземцаў, для многіх эмігрантаў таксі з'яўляецца першай крыніцай даходу ў Польшчы ці добрым дадатковым заробкам.

Але з чэрвеня сітуацыя зменіцца. Неабходнасць спачатку абмяняць правы і толькі потым прыйсці ў таксі вымые з рынку людзей з невялікім вопытам эміграцыі. Гэта адаб'ецца і на польскім рынку таксі. Як піша Rzeczpospolita, цэны на гэтыя паслугі могуць вырасці аж да 50%, а час чакання машын павялічыцца.

Польскі рынак таксі сутыкаецца з дэфіцытам кадраў, які закрываюць эмігранты. У сэрвісе FreeNow, да прыкладу, траціна ўсіх кіроўцаў — іншаземцы. Для паловы з іх праца кіроўцам — гэта першая праца ў Польшчы. А 35% кіроўцаў-іншаземцаў лічаць, што абмен правоў — гэта доўгая працэдура. Яна можа займаць некалькі месяцаў.

Чытайце таксама:

«Хутка абавяжуць ставіць відэакамеры на нашых кухнях і ў спальнях». Беларусы выказаліся пра новаўвядзенні ў таксі

Беларуса затрымалі ў Польшчы за перавозку наркотыкаў і п'янае кіраванне аўтамабілем

Таксіст адмовіўся везці пасажыра з дзіцем, а ў тарыфа «Дзіцячы» нерэальная нацэнка. Што рабіць у такой сітуацыі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031