Знайсці
11.03.2024 / 14:175РусŁacБел

Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая аднавіць дарогі ў краіне

«Перадайце асабіста прэм'ер-міністру, няхай пачынае займацца разам з віцэ-прэм'ерам».

Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая аднавіць дарогі ў краіне. 

«У вас сакавік-красавік, і да 9 мая ўсе дарогі павінны быць адноўлены, — звярнуўся ён да прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі. — Гэта і задача ўрада. Перадайце асабіста прэм'ер-міністру, няхай пачынае займацца разам з віцэ-прэм'ерам».

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на якасць работ пры аднаўленні і рамонце дарог.

І абавязкова — каб за гэта быў попыт з выканаўцаў: «Павінен быць вынік. Звярніце на гэта ўвагу. І арганізоўвайце людзей».

Дарэчы, у ліпені 2023 года Лукашэнка загадваў да канца таго года прывесці ў парадак усе дарогі.

Чытайце таксама:

«Легендарная яма. Дзед пра яе расказваў». У Маладзечне машына правалілася пад асфальт

«Я проста ў ах*і». Беларус апублікаваў відэа дарог у Гомельскай вобласці. Асцярожна, шмат лаянкі!

Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
11.03.2024
што за дата дзіўная? Чаму не да 27 красавіка?
11.03.2024
Друзам пазасыпаюць, фарбай падфарбуюць - УСЕ. Да першых даждоў
0
Чыноўнік/адказаць/
11.03.2024
, сам зрабіць не можа, заўсёды на другіх перакладае.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930