Знайсці
08.03.2024 / 15:452РусŁacБел

Расіяне знізілі колькасць удараў кіраванымі авіябомбамі — Паветраныя сілы УСУ

Пасля значных страт у авіяцыі расіяне істотна знізілі колькасць удараў кіраванымі авіябомбамі (КАБ), і ўжо больш за тыдзень паблізу ўкраінскіх межаў не з'яўляецца самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50, паведаміў камандуючы Паветранымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Мікалай Аляшчук.

«Так, вораг працягвае атакаваць нашы пазіцыі кіраванымі авіябомбамі, але падлятаць занадта блізка ўжо не атрымліваецца», — напісаў ён.

Кіраваныя авіябомбы (КАБ) уяўляюць адну з галоўных небяспек для салдат УСУ на фронце і для жыхароў прыфрантавых гарадоў. Расія актыўна выкарыстоўвае для іх скіду бамбавікі Су-34.

У сярэдзіне студзеня стала вядома, што ўкраінскія сілы збілі расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛВ) А-50 і лятаючы камандны пункт Іл-22.

А ў лютым камандаванне УСУ заявіла, што ўсяго за два тыдні з 17 па 29 лютага было збіта 13 расійскіх баявых самалётаў, нашмат больш, чым за папярэднія месяцы вайны. Прычым 10 са збітых самалётаў — бамбавальнікі Су-34.

Агулам па стане на 29 лютага Расія, паводле звестак генштаба УСУ, страціла ўжо 345 вайсковых самалётаў.

Расія ў большасці выпадкаў не прызнае страту сваіх баявых самалётаў, а праверыць гэтыя звесткі незалежна ва ўмовах вайны складана.

Чытайце таксама:

Былы супрацоўнік штаб-кватэры ядзерных сіл ЗША перадаваў вайсковыя сакрэты «жанчыне з Украіны» на сайце знаёмстваў

Аргенціна аддала Украіне верталёты, якія атрымала ад Расіі

10 збітых самалётаў за 10 дзён. Як украінцы гэта робяць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
2
Максим Дизайнер/адказаць/
09.03.2024
Сколько самолетов сбивают россияне напишите, пожалуйста. Что за однобокая статистика. Количество сбитых самолетов ВСУ может в раз превышать российские, потому что есть чем сбивать.
0
Лапша для Максима/адказаць/
09.03.2024
Максим Дизайнер, опять Максимка заговорил ртом российской пропаганды, если верить которой, так рашисты уже сбили в пять раз больше самолетов, чем было в Украине, даже с учетом поставок. Но Максимка продолжаем хавать этот рашистский бред.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031