Знайсці
01.03.2024 / 18:382РусŁacБел

Як цяпер дабрацца з Гродна ў Друскенікі на маршрутцы

Без перасадак не абысціся.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Адлегласць ад Гродна да Друскенікаў — каля 40 кіламетраў. Да 1 сакавіка паміж гарадамі рэгулярна курсіравалі як маленькія маршруткі, так і вялікія аўтобусы.

Пасля закрыцця пункта пропуску «Прывалка» прамых рэйсаў не засталося. Адзіны магчыма шлях дабрацца з абласнога цэнтра ў суседні літоўскі горад — ехаць да Вільні і там перасаджвацца на аўтобус Вільня-Друскенікі.

Білет з Гродна да Вільні каштуе 100 рублёў, а з Вільні да Друскенікаў — каля 15 еўра. Агулам на квіткі сыходзіць каля 150 рублёў (або 43 еўра).

Пры гэтым, самае складанае ў тым, што пры выездзе з Гродна амаль немагчыма загадзя набыць білет з Вільні да Друскенікаў, паколькі ніхто не можа спрагназаваць, колькі часу зойме праход мяжы — 2, 5 або 8 гадзін.

З улікам гэтых акалічнасцей дабрацца з Друскенікаў да Гродна прасцей, бо можна набыць адразу два білеты без асаблівай рызыкі спазніцца на перасадку.

Фота: скрыншот з сайта eurolines.lt

Каштуе такі камплект білетаў — 45 еўра (амаль 160 рублёў). У адным выпадку час чакання перасадкі займае ўсяго 25 хвілін, а ў другім — амаль 8 гадзін.

Раней квіткі па маршруце Гродна-Друскенікі каштавалі ад 50 рублёў (каля 15 еўра). Праехаць дыстанцыю ў 45 кіламетраў (ад вакзала да вакзала) можна было за некалькі гадзін, цяпер на гэта будзе сыходзіць нашмат больш часу і грошай. Кіламетраж вырастае да 350 кіламетраў.

Найперш ад гэтага пацярпяць беларускія дальнабойшчыкі, якія працуюць не толькі ў фірмах, якія базуюцца ў Друскеніках, але і ў Алітусе. Раней да Алітуса можна было дабрацца за 90 рублёў.

Таксама складаней стане дабірацца на працу і тым беларусам, якія перасякалі мяжу ў «Прывалцы» і адтуль ехалі карпаратыўнымі аўтобусам ў іншыя краіны Еўропы.

Чытайце таксама:

«Многія спадзяюцца на хуткае адкрыццё «Брузгоў». Што кажуць гродзенцы пра жыццё ў «аблозе»

Буйны перавозчык расказаў, што з рэйсамі і цэнамі пасля закрыцця двух памежных пераходаў на мяжы з Літвой

Што цяпер робіцца на прапускных пунктах на выезд з Беларусі ў краіны ЕС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
26
Абуральна
18
01.03.2024
Treba úzhadać na dyryžabaļ (aļbo cepielin jašče), hety daúno zabyty transpartny srodak moh by liohka rašyć prabliemu, raz i nazaúždy. Sapraúdy, aeraport, u zvyklym vyhliadzie, jamu nie patrebny, siadzie na liubym poli. Z miechanizmaú patrabujecca toļki kolik ź viaroúkaj, kab pryviazać, poki pasažyry zachodziać/sychodziać, prapielier dy mator ad jakoha mapieda... Pad sankcyi jon nie padpadaje, u dyspietčarskich pasluhach patreby nia maje... Pamiežny dy mytny dahliad možna arhanizavać u liubym miescy pryziamlieńnia. Na ciapierašnich KPP zastanucca toļki daļnabojščyki... Dyryžabaļ adkryvaje zamanlivuju pierspiektyvu, chapajcie ideju !
01.03.2024
Ja nie žartuju! Dyryžabaļ i hruzavyja pieravozki adužaje, i kantrabandystam jon budzie cikavy. Pačynajcie zbor srodkaú, pieršyja zabiaruć uvieś profit!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера