Знайсці
29.02.2024 / 23:1512РусŁacБел

«Дэнацыфікацыя — самае тупое, што я чуў» — Такер Карлсан пра інтэрв'ю з Пуціным

Амерыканскі журналіст, які ўзяў інтэрвʼю ў Пуціна, падзяліўся сваімі ўражаннямі. Адносна некаторых поглядаў ён катэгарычна супраць.

Такер Карлсан і Уладзімір Пуцін. Скрын відэа kremlin / YouTube

Такер Карлсан у вялікай размове з іншым амерыканскім журналістам Лексам Фрыдманам (Lex Fridman) падзяліўся сваімі ўражаннямі аб нядаўнім інтэрвʼю Пуціна.

Фрыдман пацікавіўся думкамі Карлсана адносна таго, што Пуцін апраўдвае вайну ва Украіне «дэнацыфікацыяй».

«Гэта самая тупая рэч, якую я калі-небудзь чуў. Я так і не зразумеў, што гэта значыць — «дэнацыфікацыя», — адказаў Карлсан.

Па словах журналіста, яму вельмі не спадабалася ўся тая частка размовы, у якой Пуцін гаварыў пра дэнацыфікацыю Украіны.

«Я слухаў і думаў, гэта самая непераканаўчая рэпліка, якую ён (Пуцін — НН) мог прыдумаць. Сядзеў і слухаў, як ён гаворыць пра нацыстаў каля 8 хвілін. І я падумаў, што ён сам у гэта верыць», — падзяліўся сваімі ўражаннямі Карлсан.

На погляд амерыканскага журналіста, размовы аб дэнацыфікацыі — «спосаб звязаць кагосьці са злым рэжымам, якога больш не існуе».

Такер Карлсан. Скрын відэа exfridman / YouTube

Карлсан патлумачыў: «Справа ў тым, што «нацызм», чым бы ён ні быў, неаддзельны ад нямецкай нацыі. Гэта быў нацыяналістычны рух у Германіі. Іншых нацыстаў не было. (…) Я рашуча настроены супраць нацыстаў і хачу сказаць, што ў 2024 годзе не існуе ніякага нацысцкага руху».

На яго думку, абазначэнне кагосьці «нацыстам» зʼяўляецца проста спосабам назваць чалавека «злом». Па словах Карлсана, падчас размовы з Пуціным у яго склалася ўражанне, што

«Пуціну не падабаецца нацыяналізм украінцаў. Пуцін ненавідзіць нацыяналізм у цэлым. У яго 80 нейкіх рэспублік і ён баіцца нацыяналістычных рухаў. З-за гэтага ён ваяваў у Чачні. Але ў мяне іншае меркаванне. Я за амерыканскі нацыяналізм, так што я не згодны з Пуціным у гэтым пытанні. Але называць іх (украінцаў — НН) нацыстамі, гэта неяк вельмі па-дзіцячы».

Нагадаем, інтэрвʼю Уладзіміра Пуціна Такеру Карлсану адбылося 6 лютага. Яно стала першай такога кшталту размовай з заходнім журналістам за апошнія некалькі гадоў. Карлсан вядомы сяброўствам з Дональдам Трампам і добразычлівым стаўленнем да Расіі. Але як бачым, пры ўсёй сваёй лаяльнасці і ён некаторыя погляды Пуціна катэгарычна не падзяляе.

Чытайце яшчэ:

Якія гістарычныя дакументы пра Украіну Пуцін паказаў Карлсану

Пуцін у інтэрв'ю Карлсану абвінаваціў Кіеў і Захад у пачатку цяперашняй вайны ва Украіне

У размове з Карлсанам Пуцін паказаў сябе спецыялістам у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
7
Ха-ха
56
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
7
01.03.2024
Да інтэрв’ю варта рыхтавацца.
01.03.2024
Отэтада, не - гэта Пуцін невыносна дурны, што Карлсан раптам стаўся разумным адносна яго
0
Антып/адказаць/
01.03.2024
  Ы.,"Прычэпліванне ярлыкоў" зусім не бяздумнае, а вельмі добра прадуманае і мэтанакіраванае. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930