Знайсці
29.02.2024 / 17:568РусŁacБел

Мінадукацыі выпусціць новы падручнік па філасофіі, хоць і стары «якасна падрыхтаваны»

На апошняй нарадзе з рэктарамі Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў падручнік па філасофіі, па якім вучыцца ягоны сын Коля, ён назваў яго «кашмарам». Міністр адукацыі Андрэй Іванец у інтэрв'ю «СБ» паведаміў, што падручнік ужо перапісваецца.

Паводле слоў Іванца, новы навучальны дапаможнік па філасофіі ўжо рыхтуецца.

«Падручнік па філасофіі раскрытыкавалі. Ён якасна падрыхтаваны, але больш арыентаваны на студэнтаў адпаведнага профілю. Новы навучальны дапаможнік ужо на стадыі падрыхтоўкі», — паведаміў Андрэй Іванец.

Таксама ён дадаў, што ў 2024 годзе ВНУ чакае «нестандартная рэвізія». Маўляў, члены працоўнай групы на час «стануць студэнтамі», інспектуючы ход заняткаў у рэальным рэжыме.

Чытайце таксама:

У 10-х класах гісторыю Беларусі аб'яднаюць з сусветнай гісторыяй у адзін курс

«Калі пра гэта казаў наш рэктар — значыць так і ёсць». Журналісты паспрабавалі знайсці беларуска-расійскі падручнік па гісторыі

«Плачу за вучобу, а дзіцяці залікі ставяць за ўдзел у праўладных мітынгах». Беларусы расказалі, што думаюць пра забарону на адукацыю за мяжой

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
майстар і маргарыта/адказаць/
29.02.2024
перефразируя...

-Взять бы этот Учебник, да за такие доказательства года на три в Соловки! - совершенно неожиданно бухнул эээ... Александр Николаевич.

0
Дурны і яшчэ дурнее/адказаць/
01.03.2024
[Рэд. выдалена]
0
Генетыка варьяцкая навука/адказаць/
01.03.2024
умка, Хіба магло ад двух ёлупняў урадзіцца нешта іншае?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера