Знайсці
29.02.2024 / 14:002РусŁacБел

Мінчанку забралі на «суткі» за бел-чырвона-белы сцяг на акне

Жыхарку Мінска, супрацоўніцу адной з устаноў адукацыі, затрымалі ў яе кватэры і абвінавацілі ў вывешванні бел-чырвона-белага сцяга на акне. Суд адправіў яе пад адміністрацыйны арышт, піша «Люстэрка».

Ілюстрацыйнае фота

Як сказана ў пратаколе па частцы 1 артыкула 24.23 КаАП, мінчанка 14 студзеня ў 21.43 «Публічна дэманстравала з акна дома … бел-чырвона-белы сцяг, што стала даступным неабмежаванаму колу асоб».

Тым самым, паводле версіі міліцыі, жанчына «правяла масавае мерапрыемства — пікетаванне, на правядзенне якога не быў атрыманы адпаведны дазвол Мінгарвыканкама». У справе маецца пратакол агляду «акна і кватэры», падчас якога быў знойдзены сцяг.

На судзе, які адбыўся чамусьці праз месяц — 15 лютага, мінчанка прызнала віну і сказала, што павесіла бел-чырвона-белы сцяг на акно ў сваім пакоі знутры.

Суд прызнаў яе вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні і прызначыў ёй 14 сутак адміністрацыйнага арышту.

Люстэрка адзначае, што невядома, ці павесіла жанчына сцяг самастойна. З гісторый палітвязняў вядомыя выпадкі, калі сілавікі, каб мець нагоду арыштаваць патрэбнага ім чалавека і адправіць на «суткі», прыходзілі да яго дадому, самі вешалі сцяг, рабілі фота — і гэта затым станавілася матэрыяламі адміністрацыйнай справы. Такія пратаколы могуць ісці ў ход і ў тых выпадках, калі людзі ўжо знаходзяцца на Акрэсціна, але сілавікі хочуць пакінуць іх на яшчэ адзін «тэрмін» і арганізуюць новыя суды.

@nashanivanews У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да 10 чалавек. Наколькі вядома, рэйд зладзіў КДБ #адвокат#минсксейчас#минск#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#беларускітыкток#вминске♬ Paris - Else

Чытайце таксама:

У Гродне мужчына прынёс кветкі і фота Навальнага да консульства Расіі. Яго судзілі

У Наваполацку мужчыну арыштавалі за стары допіс пра гібель Рамана Бандарэнкі

Пастару з Новалукомля далі за малітву за Украіну 15 сутак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8
4
Велком ту юсэй/адказаць/
29.02.2024
Хорошее начало для кейса по убежищу. Всё правильно сделала. Тут уже ловить нечего. Скоро за анекдоты будут сажать. Бегите глупцы
0
хтосьці/адказаць/
01.03.2024
Велком ту юсэй, у люстэрка на сцыкуна глядзець яшчэ не сорамна?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031