Знайсці
29.02.2024 / 13:5018РусŁacБел

Пуцін прыгразіў ударамі па краінах Захаду

«Мы памятаем лёс тых, хто накіроўваў калісьці свае кантынгенты на тэрыторыю нашай краіны».

Фота: Kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у пасланні Федэральнаму сходу прыгразіў заходнім краінам ударамі ў адказ у выпадку нападаў на тэрыторыю Расіі, піша «Медуза».

Са слоў Пуціна, заходнія краіны справакавалі канфлікт ва Украіне, на Блізкім Усходзе, і «працягваюць хлусіць», заяўляючы «без усялякай збянтэжанасці», што Расія мае намер напасці на Еўропу.

«А пры гэтым самі выбіраюць мэты для нанясення ўдараў па нашай тэрыторыі, выбіраюць найбольш эфектыўныя, як яны думаюць, сродкі паражэння, загаварылі аб магчымасці адпраўкі на Украіну кантынгенту НАТА», — сказаў Пуцін.

«Мы памятаем лёс тых, хто накіроўваў калісьці свае кантынгенты на тэрыторыю нашай краіны. Але цяпер наступствы для магчымых інтэрвентаў будуць значна больш трагічнымі. Яны павінны разумець, што ў нас таксама ёсць зброя, якая можа паражаць цэлі на іх тэрыторыі.

Усё, што яны прыдумляюць цяпер, чым палохаюць увесь свет, усё гэта рэальна пагражае канфліктам з выкарыстаннем ядзернай зброі, а значыць знішчэннем цывілізацыі», — дадаў кіраўнік Расіі.

Чытайце таксама:

Пуцін: Вайну ва Украіне падтрымала большасць насельніцтва. Усё для фронту, усё для перамогі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
33
6
Не врите!/адказаць/
29.02.2024
Приведите цитату , где есть угрозы. Предупреждать не угрожать.
5
Ерома/адказаць/
29.02.2024
Западнікі забылі урокі історыі вместі с рускімі можам павтарыць!!!
0
Віскулі/адказаць/
01.03.2024
Ерома, саўковыя паўтарацілі ўжо мабыць забылі 1991 год. Можам паўтарыць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031