Знайсці
29.02.2024 / 13:202РусŁacБел

«Добра, што хоць затрымалі на вуліцы і быў у адзенні». 74-гадовы мужчына з Мікашэвічаў выйшаў на волю пасля 15 сутак

Яшчэ і здзёрлі 300 рублёў за сэрвіс на «сутках», амаль палову пенсіі.

74-гадовы Анатоль Прышчык з Мікашэвічаў выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту. Падрабязнасці распавёў берасцейскай «Вясне» ягоны сын Віталь. Пенсіянер Анатоль Прышчык адбываў свой арышт у ізалятары часовага ўтрымання Лунінецкага РАУС.

Сядзеў стары чалавек на жорсткім рэжыме, як для ўсіх палітычных: без пасцельных прыналежнасцяў, ні матраца, ні падушкі, ні коўдры не было выдадзена.

З прадметаў гігіены таксама нічога не давалі і не ўзялі перадачу ў дачкі з гэтым. Наогул не ўзялі ні цёплага адзення, ні прадуктаў, ні вады, толькі таблеткі і акуляры. Два тыдні без прагулак, без душа. Добра, што затрымалі на вуліцы, калі пенсіянер быў у цёплай вопратцы — у ёй усе 15 сутак спаў на жалезных палосках нар.

Уначы двойчы падымалі, каб стары і двое іншых палітычных выгукнулі, хто яны і па якім артыкуле адбываюць пакаранне. Днём трэба было высунуць рукі ў «кармушку» тройчы, каб надзелі кайданкі, затым выводзілі ў калідор, ставілі ля сцяны з той жа справаздачай.

За такі сэрвіс на «сутках» хвораму пенсіянеру трэба яшчэ будзе заплаціць 300 рублёў, амаль палову пенсіі.

Былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывіст Анатоль Прышчык быў затрыманы 12 лютага. Пазней яго асудзілі па ч.2 арт.19.11 КоАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за колішнія лайкі ў «Аднакласніках» пад інфармацыяй пра зямлячку Святлану Ціханоўскую, якая родам з Мікашэвічаў. Суддзя Вікторыя Жук не звярнула ўвагі на медычныя заключэнні аб цяжкіх захворваннях Анатоля Прышчыка, таксама праігнаравала і хадайніцтва аб дрэнным стане здароўя яго жонкі, якое было далучана да справы.

@nashanivanews У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да 10 чалавек. Наколькі вядома, рэйд зладзіў КДБ #адвокат#минсксейчас#минск#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#беларускітыкток#вминске♬ Paris - Else

Чытайце таксама:

У Гродне мужчына прынёс кветкі і фота Навальнага да консульства Расіі. Яго судзілі

Зноў затрымалі лекара Руслана Бадамшына

Вольгу Брыцікаву з «Нафтана» будуць судзіць у закрытым рэжыме

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
34
0
Олег/адказаць/
29.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Woodoo Cult /адказаць/
06.03.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера