Знайсці
28.02.2024 / 22:349РусŁacБел

Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе

Трэцяя мова — венгерская.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у часе стрыма з Рыгорам Азаронкам падзяліўся інсайдам пра тое, на якіх умовах маглі дамовіцца Украіна і Расія ў пачатку вайны.

Гісторык Марзалюк нібыта пачуў гэту інфармацыю 2 сакавіка 2022 года ад Аляксандра Лукашэнкі на пашыраным паседжанні Рады бяспекі Беларусі.

«Я выдатна ведаю, як выглядалі стамбульскія пагадненні — спачатку белавежскія, а пасля яны шліфаваліся як стамбульскія. Самае галоўнае, што з абодвух бакоў узгаднілі. Збіраліся на працягу паўмесяца падпісаць мірную дамову.

Удумайцеся: захоўвалася ў складзе Украіны Данецкая і Луганская ДНР-ЛНР, нейтральны статус, скарачэнне ўзброеных сілаў. І трохмоўе — венгерская, руская і ўкраінская».

Апроч таго, па словах Марзалюка, Расія была гатовая на працягу 15 гадоў абмяркоўваць з Украінай статус Крыма.

Колькасць венграў ва Украіне складае 0,3%. Гэта шостая нацыянальная меншасць у краіне.

Чытайце таксама:

Стала вядома, якія заробкі ў «палатніка»-ветэрана Ігара Марзалюка

Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%

Мы еўрапейцы ці еўразійцы? Марзалюк узбаламуціў лукашысцкія тэлеграм-каналы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
23
Ха-ха
30
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
7
29.02.2024
Такое ў свой час хацелі правярнуць Бабарыка з Пракоп'евым. Чатыры мовы, абы расейскую пакінуць.
0
Шчучыншчына/адказаць/
29.02.2024
[Рэд. выдалена]
29.02.2024
А як элэнэрыя і дэнээрыя маглі застацца ў складзе Украіны, калі Пуцін вызнаў іхную незалежнасць, а? Але апусцім гэты нюанс. Я ўпэўнены, што Расея і цяпер гатовая на падобнае пагадненне з касметычнымі зменамі. Бо ўся іхная спецаперацыя разлічвалася на хуткі захоп Кіева ў выніку нечаканай масіраванай атакі і эміграцыю Зяленскага. А цяпер яны гатовыя працягваць тое, што рабілі з 1991-га па 2022 год (актыўная фаза 2014 – 2022). Гібрыдную вайну супраць Украіны, вынікам якой так ці інакш мусіць стаць яе ліквідацыя. У Пуціна гэта выдатна атрымлівалася, а тут увязаўся ў спецаперацыю. Таму вынікам вайны мусіць стаць не міфічнае вяртанне да граніцаў 1991 года, а поўная ліквідацыя Масковіі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930