Знайсці
28.02.2024 / 22:4726РусŁacБел

Марзалюк пра Навальнага: Ашалелы рускі шавініст, які ідэалагічна ненавідзіць нас, які здзекаваўся з нашай роднай мовы

Дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк у праекце «Азарёнок. Напрямую» расказаў, чаму беларускім і ўкраінскім нацыяналістам нельга сумаваць па Аляксею Навальным.

Ігар Марзалюк падчас эфіру. Скрын відэа ibosh_media / YouTube

Па словах Азаронка, «цяпер з Еўропы пайшла метадычка — усім смуткаваць па Навальным і Нямцове (цяпер па ім гадавіна). Прытым што Навальны там пра беларускую мову…»

На гэтым моманце прапагандыста перапыніў Марзалюк.

«Рыгор, ты сарваў з языка. Каму, каму, але не беларускім нацыяналістам і не беларускім патрыётам усхваляць [Навальнага]. Калі чалавек зігаваў, выкідваў руку і крычаў: «Слава Расіі!». Калі чалавек, праехаўшы і смачна рыгнуўшы пасля нашых рэстаранаў, здзекаваўся над «ў». Перачытайце, нават я пра гэта пісаў. Гэта было ў яго сацыяльных сетках.

Вы каго [усхваляеце]? Ашалелага рускага шавініста, які ідэалагічна ненавідзіць нас? Які здзекаваўся з нашай роднай мовы? Навальны — гэта не тая гісторыя».

Па словах Марзалюка, яго асабліва замілоўвае, калі Навальнага пачынаюць усхваляць украінскія нацыяналісты. «Хлопцы, ён жа крычаў «Крым наш!» Ён жа быў супраць вашай тэрытарыяльнай цэласнасці ў тых межах, у якіх вы хочаце аднавіць сваю краіну. Хлопцы, вы сябруйце з галавой!»

Чытайце яшчэ: 

Марзалюк згенераваў новую ідэю, як удасканаліць заканадаўства аб генацыдзе

Марзалюк: Мы еўрапейцы. Еўразійства — гэта трызненне 

Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
19
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
0
Руслан/адказаць/
29.02.2024
Других российских политиков для подобной критики Игорь не нашёл? Значит, плохо искал :)
0
нявеста Азаронка/адказаць/
29.02.2024
Света з кабінета, у вас акром слова "перамаглі" (дарэчы, вы ні разу не перамаглі. ва ўсіх сэнсах) якія-небудзь словы ў галаве яшчэ ёсць ?
дайце вашу залатую ручку... "пагадаю"... у вашым разуменні "перамагчы" - гэта дарвацца да ўлады, прысабечыць нарабаванае папярэднікамі і працягваць далей прыніжаць і рабаваць народ. хіба не?

каментар быў не пра гэта
0
Олег/адказаць/
29.02.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930