Знайсці
28.02.2024 / 15:301РусŁacБел

За дзесяць дзён расійская армія прасунулася на пяць кіламетраў на ўсходзе Украіны

Пад кантроль адышлі тры вёскі.

З таго часу, як расійскія войскі захапілі Аўдзееўку, прайшло дзесяць дзён. Пасля невялікага перапынку УС РФ працягнулі прасоўванне на захад, пад кантроль расійскай арміі адышлі яшчэ тры невялікія вёскі. За дзесяць дзён расейскія вайскоўцы прасунуліся на гэтым напрамку адразу на пяць кіламетраў, піша Bild.

Назіральнікі мяркуюць, што пры захаванні такога тэмпу расейцы за некалькі месяцаў дасягнуць адміністрацыйнай мяжы паміж Данецкай і Днепрапятроўскай вобласцю. У той жа час украінскае камандаванне рапартуе аб стабілізацыі лініі фронту. Зрэшты, неабвержных доказаў гэтага пакуль няма.

Некаторыя ўкраінцы ў сацыяльных сетках ускладаюць адказнасць за адступленне на генерала УСУ Аляксандра Тарнаўскага і патрабуюць звольніць яго, іншыя абараняюць генерала і абвінавачваюць заходнія краіны ў тым, што яны зацягваюць пастаўкі боепрыпасаў і ўзбраенняў.

Складаная сітуацыя для УСУ склалася і недалёка ад Бахмута, дзе расійскія войскі прасоўваюцца да горада Часаў Яр. Там ВС РФ маюць перавагу ва ўзбраенні і жывой сіле, а таксама амаль бесперашкодна наносяць масіраваныя авіяўдары.

Чытайце таксама:

Расія за два гады страціла каля 83 тысяч забітымі — аналіз статыстыкі

Bild: Пасля ўзяцця Аўдзееўкі расейцы фанабэрыста паспрабавалі атакаваць у лоб на захад — і безвынікова

УСУ трапілі па палігоне пад Валнавахай, Z-блогеры кажуць пра 65 забітых вайскоўцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
9
0
Байден! Макрон!/адказаць/
29.02.2024
Где боеприпасы?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031