Знайсці
28.02.2024 / 10:095РусŁacБел

Якія гістарычныя дакументы пра Украіну Пуцін паказаў Карлсану

«Маларосія» некалькі разоў прасілася «пад руку» Масквы ў XVII стагоддзі, як вынікае з лістоў гетмана Войска Запарожскага Багдана Хмяльніцкага цару Аляксею Міхайлавічу.

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Копіі гэтых гістарычных дакументаў былі перададзеныя Уладзімірам Пуціным падчас інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану, ТАСС азнаёміўся з іх поўным тэкстам.

Дакументы ўяўляюць з сябе ў асноўным пасланні Багдана Хмяльніцкага цару Аляксею Міхайлавічу, ёсць таксама адзін зварот Хмяльніцкага да польскага караля Яна Казіміра.

Так, у лісце да маскоўскага цара ад 8 чэрвеня 1648 года гетман паведамляе аб перамогах свайго войска над войскам Рэчы Паспалітай на Жоўтых Водах і пад Корсунем. Таксама ён піша пра смерць польскага караля Уладзіслава IV Вазы і пра тое, што казакі мараць аб здабыцці для іх зямлі такога праваслаўнага самадзержца, як цар Аляксей Міхайлавіч. Пры гэтым Хмяльніцкі паведамляе пра гатоўнасць Войска Запарожскага выступіць на баку царскай арміі ў выпадку вайны Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай.

8 лютага 1649 года Хмяльніцкі піша Аляксею Міхайлавічу новы ліст, у якім паведамляе, што ўжо двойчы пасылаў у Маскву лісты з ганцамі, аднак адказу не атрымаў.

Ён піша, што ў гэтых пасланнях прасіў цара пачаць ваенныя дзеянні супраць Рэчы Паспалітай наступаючы ад Смаленска, каб тыя больш не мелі ўлады над хрысціянамі і «не пралівалі крыві нашай».

Сам Хмяльніцкі са сваёй арміяй нанёс бы адначасовы ўдар з Падняпроўя, каб — проста звяртаецца ён да цара — «ваша царская Вялікасць быў над намі гасударом і царом праваслаўным, а не іншаверцы».

Чытайце таксама:

У размове з Карлсанам Пуцін паказаў сябе спецыялістам у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Пуцін зблытаў Шушкевіча з Шухевічам

«Мы адвялі войскі ад Мінска». Нечаканая агаворка Пуціна

Пуцін у інтэрв'ю Карлсану абвінаваціў Кіеў і Захад у пачатку цяперашняй вайны ва Украіне

«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
21
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
5
0
Андрусь/адказаць/
28.02.2024
Багдану Хмяльніцкаму трэба было перад тым як лісты ў "расію" (адкуль яна ў 17-стагоддзі?) пісаць Times New Roman у наладах Ворда парэгуляваць, бо ў адным лісце адным памерам набірае, у іншым - ужо іншым. Такія копіі лістоў Хмяльніцкага нават Карлсану сорамна было б паказваць. Ёсць жа стандарт дзяржаўнай перапіскі. 
Як казаў калісьці сапраўдны спадар Карлсан (мушшына в полном расцвеце сіл), "Смотрі левее. Знаеш, кто такіе? О, брат! Эт жулікі!". )) 
0
Хмелька/адказаць/
28.02.2024
Але ж сучасная ўлада Ўкраіны не жадае пераіменаваць Хмельніцкі. Ён ей даспадобы, як і пуціну ?
0
Алесь/адказаць/
29.02.2024
Звярніце ўвагу на мову, на якой гэтыя лісты напісаныя. І што, украінскую мову прыдумаў Ленін?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера