Знайсці
27.02.2024 / 15:5213РусŁacБел

Лінкявічус: Калі Расія адважыцца кінуць выклік НАТА, Калінінград будзе нейтралізаваны першым

Пасол Літвы ў Швецыі, былы кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што пасля ўступлення Швецыі ў НАТА Балтыйскае мора стане «ўнутраным морам» альянсу. Ранейшыя, паводле Лінкявічуса, ілжывыя абвінавачванні Расіі ў тым, што яна аточаная краінамі НАТА, якраз цяпер становяцца рэальнасцю.

Пасол Літвы ў Швецыі, былы кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус. Фота: AP Photo / Virginia Mayo

«Пасля інтэграцыі Швецыі ў Альянс Балтыйскае мора стала ўнутраным морам НАТА. Калі Расія адважыцца кінуць выклік НАТА, Калінінград будзе «нейтралізаваны» першым. Папярэднія ілжывыя абвінавачванні Расіі ў тым, што яна акружаная НАТА, цяпер становяцца рэальнасцю», — напісаў Лінкявічус на сваёй старонцы ў Х. 

Заяўку на ўступленне ў НАТА Швецыя падала адначасова з Фінляндыяй у маі 2022 года. Фінляндыя афіцыйна далучылася да альянсу 4 красавіка 2023 года.

Супраць уваходжання Швецыі ў блок доўгі час выступалі Турцыя і Венгрыя. Турцыя адобрыла ўступленне Швецыі ў НАТА 25 студзеня 2024 года, парламент Венгрыі — 26 лютага. 

Чытайце таксама:

Столтэнберг абвергнуў адпраўку войскаў НАТА ва Украіну

Некаторыя краіны ЕС і НАТА разглядаюць магчымасць накіраваць сваіх салдат ва Украіну — прэм'ер Славакіі

Расійскі сенатар параўнаў міністра абароны ЗША з малпай. Амерыканскі астранаўт яму адказаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
7
Максим Дизайнер/адказаць/
27.02.2024
Этот жиробас сам еще не понял, что ляпнул.
0
Надроў/адказаць/
28.02.2024
Вас ис дас, прусы - балты, ёлупы! Каралявец - ліцьвінскае местах.
1
Вас ис дас/адказаць/
28.02.2024
Надроў, нет оснований причислять прусов к балтам, скорее они такие же балты, как и поморяне, кашубы в Польше. Короче, цурюк, Królewiec to est Polska!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031