Знайсці
27.02.2024 / 13:4220РусŁacБел

Літва праверыць 18 тысяч беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 годзе абмежаванняў

Са слоў кіраўніка Дэпартамента міграцыі Эвеліны Гудзінскайце, гэтыя людзі павінны будуць запоўніць апытальнік, які цяпер запаўняюць беларусы, якія прыязджаюць у Літву, піша Delfi.lt.

«Мы зоймемся праверкай усіх беларусаў, якія атрымалі дазвол на жыхарства ў Літве па працы да таго, як пачалі выкарыстоўваць апытальнік. У Літве такіх беларусаў каля 18 000, да 20 000», — сказала Гудзінскайце.

Варта адзначыць, што многія беларусы ўжо запаўнялі такі апытальнік.

Паводле яе слоў, калі з'явіцца негатыўная інфармацыя пра чалавека, то ДМ будзе звяртацца ў Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ). Далейшыя дзеянні будуць залежаць ад высноў ДДБ.

«Незапаўненне апытальніка будзе расцэньвацца не на карысць чалавека. Адказы таксама будуць ацэнены. Калі ў адказах будзе знойдзена адмоўная інфармацыя, будзем кансультавацца з ДДБ. Калі ДДБ пакажа, што чалавек уяўляе пагрозу нацбяспецы, то такога чалавека пазбавяць дазволу на жыхарства», — заўважыла Гудзінскайце.

З лістапада 2022 г. расіяне і беларусы, якія ўязджаюць у Літву, павінны запаўняць спецыяльны апытальнік і выказаць сваё стаўленне да вайны Расіі ва Украіне. Пасля з'яўлення гэтага апытальніка 2041 грамадзянін гэтых краін прызнаны пагрозай нацбяспекі Літвы (1644 беларусаў, 397 расіянаў).

Чытайце таксама:

«Гэта будзе доўга і пакутліва». Як беларусы каментуюць закрыццё Літвой яшчэ двух пераходаў з Беларуссю

«Даведку аб пастаноўцы на ўлік заўжды бяру з сабой». Што з праверкамі ДНЖ і другімі пашпартамі пры перасячэнні мяжы

У Літве прапанавалі пазбаўляць дазволаў на жыхарства беларусаў, якія часцей чым раз на месяц ездзяць на радзіму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
28.02.2024
Австрияк, што ты "вспомніш", мову пакінуўшы, ботала..?
1
Австрияк/адказаць/
28.02.2024
Узбагойтесь, а напомните сколько их на танках погибло и сколько погибло или «повесились» в парках беларусов во время протестов? «Счет» вас сильно удивит
0
Австрияк/адказаць/
28.02.2024
FP, ты з мовай, але без годнасці. Цябе лабусы ці хто іншы у морду дасць, а ты іх цалаваць будзеш, бо яны ж з захаду, амаль гаспадары. Годнасць павінна быць і не важна хто цябе цкуе, з усходу ці з захаду. Там палякам павага, а рускім і лабусам - не. Вось і ўсе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера