Знайсці
27.02.2024 / 18:2210РусŁacБел

Вольга Бондарава ўступіла ў завочную спрэчку з Лукашэнкам

На выбарчым участку Лукашэнка сказаў, што ён бачыць будучыню Беларусі і Расіі як «дзвюх суверэнных, незалежных дзяржаў». Паводле яго слоў, аб'яднанне іх у адно цэлае ні ў Расіі, ні ў Беларусі не падтрымаюць, і такі крок толькі зробіць горш. Але вядомай даносчыцы Вользе Бондаравай такое бачанне не імпануе, у яе іншыя аўтарытэты. 

Прайшоў толькі дзень пасля гэтага выказвання Лукашэнкі, а Вольга Бондарава з задавальненнем перапосціла сабе ў канал свежы допіс прарасійскага блогера «Капитан Очевидец», у якім той насуперак устаноўкам Лукашэнкі сцвярджае:

«Ніколі некалькі рускіх дзяржаў не будуць мацнейшымі і багацейшымі, чым адна агульная. Як не могуць двойкі паасобку быць большыя за чацвёрку ў прыкладзе 2+2=4. Аб'яднанне гэта не капрыз, а шлях да выратавання. У тым ліку і дэмаграфічнага».

У пацвярджэнне гэтых слоў «Капитан Очевидец» перапошчвае допіс расійскага пісьменніка-прапагандыста Захара Прылепіна, у якім той, наракаючы, што да 2050 года паводле дэмаграфічных прагнозаў насельніцтва Расіі стане меншым на 16 мільёнаў, прапануе гэту праблему вырашыць, паводле адвечнай расійскай традыцыі, далучэннем новых тэрыторый. Далучыць, паводле яго, трэба і ўсю Украіну, і ўсю Малдову, таксама можна «ўз'ядноўвацца» «з шэрагам былых савецкіх рэспублік, дзе яшчэ магчыма рэанімаваць міжэтнічную кампліментарнасць з рускім народам (можна абмяркоўваць у гэтым сэнсе і Арменію, і Казахстан, і Узбекістан)».

Паводле слоў Прылепіна, нават «Прыбалтыка павінна добраахвотна і радасна вярнуць частку спрадвечна рускіх тэрыторый… і забяспечыць нам уз'яднанне з Калінінградам».

Што да Беларусі, то адносна яе пры такім раскладзе і пры такіх апетытах няма і гаворкі. Пра яе 

«цяпер нічога не скажам. Не трэба пра яе нічога казаць. Прыклад з яе трэба браць».

Чытайце таксама:

Бондарава ашалела. «Нам скажуць, што гэта народны выбар. Выбару народа няма!» 

Бондарава спрабуе дабіцца, каб прыпынкі ў транспарце агучвалі па-руску. Яе паўсюль адфутболілі

Бондарава непераканаўча апраўдваецца за тое, чаму 17 гадоў не працавала

«Баюся, што яны гатовыя на ўсё». Бондарава расказала, як ёй цяжка жывецца на белым свеце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
25
Ха-ха
15
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
81
0
Сяржук Сухараўскі/адказаць/
27.02.2024
Почему этой Бондаревой никто не предъявит. Она же открыто призывает к нарушению территориальной целостности РБ ликвидации суверенитета и ликвидации государственности. А это статья 361 УК РБ если что. Неужели за этой бывшей контрабандисткой стоит сам Путин ?
8
Нейкі сюр/адказаць/
27.02.2024
Рыгорыч - абаронца незалежнасці і мяккі беларусізатар, а Бондарава - агентка Газпрама і Ціханоўскай.
0
Маскоўская арда скрала назву Украіны -- Русь,/адказаць/
28.02.2024
Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў некалі "глыбокую" інтэграцыю з ардой  ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер ніякіх не было і няма! А маскоўцы кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але паперы не захаваліся бо моль іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія стагоддзі патрапіла пад  маскоўскі бот. Маскоўская арда  скрала назву Украіны -- Русь, усю яе гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за сваю. Узяць бы таго князя Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна ставяць. А далей і згадваць не хочацца.... Рэвалюцыя, Грамадзянская вайна, Галадамор, рэпрэсіі, генацыд... І нaрэшце вайна на Дамбасе, анексія Крыма, вайна, вайна ...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930