Знайсці
26.02.2024 / 23:5122РусŁacБел

Што за дзяўчына, якую Лукашэнка прыабняў на выбарчым участку?

На выбарчым участку Лукашэнка прайшоўся па радах з прадукцыяй беларускіх вытворцаў. Падчас дэгустацыі ў кадр патрапіла дзяўчына, якую ён назваў Алёнай. Расказваем, што за яна.

Аляксандр Лукашэнка і Алёна Сырова. Скрын відэа t.me/pul_1 / Telegram

На відэа відаць, як падчас наведвання выбарчага ўчастка Лукашэнка праводзіць дэгустацыю прадукцыі. У нейкі момант ён кажа, каб яму больш не прапаноўвалі. Але раптам заўважае дзяўчыну, і яго меркаванне мяняецца.

«Дзяўчаты, не прапаноўваць. Ой, Алёна! Алёна можа (прапанаваць)».

Разам яны падыходзяць да прадукцыі, якую прадставіла сетка гасцініц «Вікторыя». На выбар прапанавалі пакаштаваць хрэнавуху, малінавую настойку і настойку з журавін. Незразумела, што выбраў Лукашэнка, але відаць, як ён пералівае настойку са свайго кілішку ў кілішак дзяўчыны.

Так хто гэтая Алёна, з якой Лукашэнка выпіў?

Уважлівы глядач пазнае вядучую СТБ Алёну Сырову. Менавіта яе Лукашэнка карміў у жніўні 2023 года, калі сустракаўся з камбайнерамі ў Бераставіцкім раёне. Тады ён адмыслова паклікаў дзяўчыну: «Дзесьці тут была Алёна Сырова. Туру не давайце, яму не трэба папраўляцца», — сказаў Лукашэнка і запрасіў Сырову да імправізаванага стала. «Алёна, гарачае», — папярэдзіў Лукашэнка.

Алёна Сырова абедае разам з камбайнерамі і Лукашэнкам. Скрын відэа CTVBYvideo / YouTube

Сырова скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ па спецыяльнасці «мытная справа». На другім курсе яна прыйшла на тэлебачанне. Спачатку дзяўчына працавала ў праграме «Сталічныя падрабязнасці». Пазней — у праграме «Карціна свету» на «РТР-Беларусь», якую вёў тагачасны дырэктар СТБ Юрый Казіятка.

Цяпер Сырова з'яўляецца самай маладой журналісткай пула Лукашэнкі і загадчыцай аддзела палітычных аглядальнікаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання Сталічнага тэлебачання. Разам з Кірылам Казаковым яна вядзе ток-шоу «Па сутнасці», у час якога выступае з рознымі ініцыятывамі. Напрыклад, прапаноўвала зрабіць Дзень незалежнасці працоўным днём.

Алёна Сырова ў якасці вядучай праграмы «Па сутнасці». Скрын відэа CTVBYvideo / YouTube

У адным з інтэрвʼю Сырова адзначыла, што ўдзел у пуле Лукашэнкі яе дысцыплінуе, яна вучыцца ў кіраўніка краіны мудрасці.

Праўда, на сёння ў Сыровай толькі афіцыйная падзяка ад Лукашэнкі. Недахоп узнагарод кампенсуецца цёплымі адносінамі.

Фота: сацсеткі

Чытайце яшчэ:

«Адпачываюць на дачы і не думаюць пра Дзень незалежнасці». На СТБ прапанавалі зрабіць 3 ліпеня рабочым днём 

Памятаеце актывістаў БРСМ, якія накінуліся на Орду падчас пікета за Лукашэнку ў 2020-м? Вось дзе яны цяпер

Лукашэнка праінспектаваў абед камбайнераў. Яны былі адзетыя ў беласнежнае 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
48
Ха-ха
23
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
32
0
даведка/адказаць/
28.02.2024
Это Кочанова на фото с ревнивым взглядом обиженной жены.)
0
дзяўчына, якую Лукашэнка прыабняў на выбарчым участку /адказаць/
29.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Олег/адказаць/
29.02.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930