Знайсці
26.02.2024 / 22:036РусŁacБел

Адзін факт, які паказвае, што пратаколы на выбарах маляваліся з галавы

У інтэрнэце з’яўляюцца вынікі галасавання на мясцовых выбарах. Нам патрапіліся даныя па Асіповіцкім раёне. Адразу можна зразумець, што галасы насамрэч не лічыліся.

Частка вынікаў галасавання па Асіповічах. Поўная версія дакумента тут

Паглядзіце ўважліва на суседнія акругі — Першамайскую №8 і Заводскую №9. Колькасць выбарцаў на іх сувымерная, яўка адрозніваецца на некалькі працэнтаў — здаецца, усё нармальна.

Але наколькі адрозніваецца колькасць сапсаваных бюлетэняў! Гэта тыя выпадкі, калі людзі крэмзалі нешта на бюлетэні альбо ставілі адразу дзве птушкі ў ім.

У Першамайскай акрузе напісалі, што іх было 37 такіх выпадкаў. 2,9% сапсаваных бюлетэняў — анамальна шмат, але вынікі менавіта такія. Апроч таго, яшчэ 4% прагаласавалі супраць усіх.

Затое на суседняй Заводскай акрузе сапсаваных бюлетэняў… нуль! Увогуле ніводзін чалавек не памыліўся і не намаляваў на аркушах нічога.

Ці магчыма такое, што ў суседніх дамах на адной вуліцы жывуць людзі, якія паводзяць сябе настолькі па-рознаму? Канечне, абсалютна немагчыма.

Затое на гэтай Заводскай акрузе налічылі ажно 90 галасоў «супраць усіх» — больш, чым на любой іншай акрузе Асіповічаў.

У гэтым і ёсць уся разгадка. Агульная доля галасоў «супраць усіх» і сапсаваных бюлетэняў на абедзвюх акругах склала 6,93% і 6,96%.

Цалкам імаверна, што старшыні камісій атрымалі ўказанне: прыблізна 7% галасоў не трэба размяркоўваць паміж кандыдатамі. Але кожны ўспрыняў загад па-свойму.

Чытайце таксама:

Як фальсіфікуюцца выбары ў Беларусі. Сем этапаў падману

Галасуй не галасуй. Споведзь былых дэпутатаў пра тое, як Лукашэнка прызначаў іх у парламент

Докшыцкага чыноўніка цягнулі ў дэпутаты, а калі выявілася, што сын у базе «Беспарадкі» — выгналі з работы 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
31
Ха-ха
31
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
13
27.02.2024
Што за дурнаватая агрэсія, не да тых, хто падманвае, а да тых, хто выкрывае падман?
Факты заўсёды карысныя. Той, хто ўсё ведае без фактаў, або на Хартыі, або сярод ябацек.

4
Жора/адказаць/
27.02.2024
Нашто гэтыя перакананні пасля 2020 года? Падавалася, тады тэма "выбараў" была закрыта раз і назаўсёды.
0
хтосьці/адказаць/
29.02.2024
чалец, недапушчальнае спрашчэнне.
Ніякай 95% яўкі не бывала ніколі, у лепшым выпадку крыху больш за 70%.
Таксама яна з гадамі сістэматычна менела (штопраўда на "прэзідэнцкія" стала перавышала "дэпутацкія" галасаванні), а не калывалася каля 30%.

Ніякія незапоўненыя бюлетэні і раней не шлі за Лукашэску, ужо даўно проста малююць "вынікі" без асаблівых дадатковых рухаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера