Знайсці
26.02.2024 / 21:548РусŁacБел

Доля расейцаў, якія лічаць вайну памылкай, дасягнула амаль 40%

Расійскія грамадзяне ўсё больш шкадуюць пра тое, што 24 лютага 2022 года іх войска на загад прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўварвалася ва Украіну, засведчыла апытанне, праведзенае сацыёлагамі RussianField.

Па стане на люты рэкордныя 38% грамадзян заявілі, што адмянілі б рашэнне аб пачатку «ваеннай аперацыі», калі б у іх была такая магчымасць. У параўнанні з сакавіком 2022 года колькасць такіх людзей павялічылася на 10 працэнтных пунктаў.

Доля тых, хто ўсё роўна павёў бы танкі і палкі ва Украіну, па-ранейшаму вышэйшая — 49%. Аднак «партыя вайны» сціскаецца: у сакавіку 2022 года «не сталі б адмяняць» рашэнне Пуціна 57%, падчас мабілізацыі доля такіх апусцілася да 51%, а цяпер упала ніжэй за палову.

Пераважная большасць апытаных лічаць, што тэрміны «ваеннай аперацыі» зацягнуліся (71%), піша RussianField: у асноўным гэта моладзь і малазабяспечаныя грамадзяне, прычым у гэтым меркаванні адзіныя як гледачы федэральнай ТБ-прапаганды (76%), так і чытачы тэлеграм-каналаў (67%).

У сакавіку 2022 года толькі 13% расейцаў лічылі, што вайна працягнецца больш за год. Цяпер, калі баявыя дзеянні перасягнулі трэцюю гадавіну, 44% мяркуюць, што і праз год спыніць праліццё крыві не атрымаецца.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка пры распадзе Расіі накладзе лапу на ядзерны арсенал». Расійская апазіцыя правяла з'езд у эміграцыі РЭПАРТАЖ

Мядзведзеў пагражае Берліну, Лондану і Вашынгтону ядзернымі ўдарамі, калі Расію вернуць да межаў 1991 года

Расія за два гады страціла каля 83 тысяч забітымі — аналіз статыстыкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
27.02.2024
Мо нават і болей, але пры гэтым 90% з гэтых "ачунялых" лічаць, што вайну трэба спыніць тут і зараз і на гэтым кропка, ніякіх навяртаньняў да 1991 года, ніякіх Крымаў нічога. Проста спыніцца тут і зараз.
А потым .....
27.02.2024
10 tys. zahinuúšych rasiejcaú na adzin adsotak rasčaravaúšychsia ú vajnie... To bok, da 100 adsotkavaj niezadavolienasci zastalosia prykladna 3 hady...
0
40 это больше чем в рб -/адказаць/
27.02.2024
36
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930