Знайсці
26.02.2024 / 20:117РусŁacБел

Некаторыя краіны ЕС і НАТА разглядаюць магчымасць накіраваць сваіх салдат ва Украіну — прэм'ер Славакіі

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што некаторыя краіны Еўрасаюза і НАТА разглядаюць магчымасць накіраваць сваіх вайскоўцаў ва Украіну. Як адзначыў кіраўнік славацкага ўрада, гэта вынікае з матэрыялаў, якія дзяржаўныя лідары атрымалі перад канферэнцыяй у Парыжы, прысвечанай дапамозе Украіне.

Роберт Фіца (справа) з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам. Фота: AP Photo/Denes Erdos

Роберт Фіца, вядомы сваёй дастаткова прыязным у параўнанні з большасцю еўрапейскіх лідараў стаўленнем да рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, патлумачыў, што гаворка ідзе пра магчымую адпраўку войскаў на падставе двухбаковых пагадненняў, якія краіны-сяброўкі НАТА і ЕС падпішуць з Украінай. Якія задачы замежныя вайскоўцы будуць выконваць ва Украіне, ён не сказаў.

«Стратэгія Захаду ва Украіне правалілася. Але я хачу быць канструктыўна падрыхтаваны нягледзячы на тое, што ад тых тэм, пра якія мы гаварылі, ідзе мароз па скуры. З гэтых тэзісаў вынікае, што група краін НАТА і ЕС абдумваюць, што на базе двухбаковых пагадненняў адправяць ва Украіну сваіх вайскоўцаў», — лічыць Фіца.

«Мы не можам перашкодзіць асобным краінам Еўрасаюза і НАТА заключаць такія пагадненні. Аднак гэта не дасягне чаканай мэты ціску на расійскую адміністрацыю і саступак. Наадварот, на наш погляд, такое рашэнне прывядзе да велізарнай эскалацыі напружання», — дадаў ён.

Перад пачаткам канферэнцыі ў Парыжы кіраўнік славацкага ўрада склікаў пасяджэнне нацыянальнай Рады бяспекі, пасля чаго запэўніў, што Славакія не будзе накіроўваць вайскоўцаў ва Украіну. Ён паўтарыў, што, на яго думку, вайна ва Украіне не мае ваеннага рашэння. Славацкі прэм'ер, аднак, заявіў, што ягоны ўрад захавае грамадзянскую і гуманітарную дапамогу Кіеву.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Славакіі заявіў, што вайна ва Украіне пачалася «з разгулу ўкраінскіх неанацыстаў»

У Славакіі прапанавалі аднавіць сяброўства з Беларуссю

Лукашэнкаўская Беларусь назбірала кампліментаў ад славацкіх прарасійскіх палітыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
11
0
Пшел вон, дурак /адказаць/
27.02.2024
Запад гниёт , у тебя причина со следствием не  сxодится и в мозгах откровенные опилки.  
0
Максим Дизайнер/адказаць/
27.02.2024
Они уже давно там, с 2014-го
1
Давным-давно/адказаць/
27.02.2024
Максим Дизайнер, да не, еще раньше. НАТО уже давно окружило рашку, Путин не даст соврать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930