Знайсці
26.02.2024 / 17:429РусŁacБел

Дырэктар рэкламнай кампаніі, на чыіх экранах паказалі Ціханоўскую, расказаў сваю версію падзей

У суботу 24 лютага на рэкламных экранах у Беларусі запусцілі зварот Святланы Ціханоўскай. Акцыю правяло аб'яднанне былых сілавікоў Belpol. Праз суткі сілавікі затрымалі чатырох супрацоўнікаў кампаніі Legion 104, якая займаецца аддаленым кіраваннем рэкламай. «Медыязона» паразмаўляла з дырэктарам гэтай кампаніі Андрэем Смаляком, якога праўладныя каналы абвінавацілі ў перадачы доступаў да экранаў.

Зварот Святланы Ціханоўскай, як сцвярджалася, паказалі на больш чым 2 000 экранаў. Праз некалькі гадзін пасля трансляцыі відэа праўладны тэлеграм-канал «Желтые сливы» абвінаваціў у перадачы доступаў да рэкламных экранаў кіраўніка кампаніі Legion 104 Андрэя Смаляка. Прапагандысты напісалі, што ён у той жа дзень з'ехаў у Польшчу.

Legion 104 — інжынірынгавая кампанія, якая распрацоўвае софт для аддаленага кіравання кантэнтам на любых экранах. Кампанія вырабляе экраны і аказвае постпродажную тэхпадтрымку. Сярод кліентаў Legion 104 — «Беларусьнафта», «Еўраопт», Статусбанк і іншыя.

Андрэй Смаляк расказаў «Медыязоне», што 24 лютага сапраўды з'ехаў у Варшаву.

«25 лютага мне споўнілася 50 гадоў. Я ехаў адзначыць юбілей з роднымі, якія вучацца ў Варшаве. 1 сакавіка я мусіў вярнуцца ў Менск. Але пры такім раскладзе я магу вярнуцца толькі на Акрэсціна і надоўга, таму шлях на радзіму мне закрыты».

Па словах Андрэя, 24 лютага, калі ён перасек беларускую мяжу на аўтобусе «Мінск-Варшава» і быў на нейтральнай паласе, калегі паведамілі яму пра ўзлом сэрвісу кампаніі, праз які былі даступныя экраны ўсіх кліентаў. Праз яго і быў апублікаваны зварот Святланы Ціханоўскай.

«Мы адсачылі лічбавы след на нашых серверах, уваход быў з нямецкага IP, магчыма, з выкарыстаннем VPN»

Смаляк тлумачыць, што ў Legion 104 ёсць root-доступ (доступ з пашыранымі правамі) да ўсіх асабістых кабінетаў кліентаў, але валодае ім абмежаваная колькасць чалавек.

Андрэй адмаўляе дачыненне кампаніі і сваё асабістае да публікацыі звароту Ціханоўскай: «Працуючы над праектам з 2015 года і выдаткаваўшы на яго велізарную колькасць сіл і рэсурсаў, мы не маглі сабе дазволіць нешта падобнае».

Ён упэўнены, што сэрвіс кампаніі ўзламалі. Андрэй кажа, што па факце ўзлому сілавікі завялі крымінальную справу. Па якіх артыкулах — невядома.

«Кампанію трасуць не па-дзіцячаму. Гэта яўна фінал. Цяпер я ў Польшчы з сям'ёй на здымнай кватэры, у кішэні — 900 даляраў. У мяне нічога не засталося. Але я хоць бы на волі. Мае калегі ўсё пад ударам».

У нядзелю 25 лютага набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з чатырма затрыманымі супрацоўнікамі кампаніі Legion 104. Гэта намеснік дырэктара па вытворчых пытаннях, менеджар па продажах, інжынер-сістэматэхнік, спецыяліст па продажах.

На відэа затрыманыя расказалі, што ўдзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе. У якім статусе і па якім артыкуле іх абвінавачваюць — невядома. Пра публікацыю роліка Ціханоўскай ніхто з іх не сказаў.

Чытайце таксама:

«Ніхто з датычных не знаходзіцца ў Беларусі». У «Белполе» расказалі пра трансляцыю выступу Ціханоўскай на маніторах

Затрымалі супрацоўнікаў кампаніі, што абслугоўвае экраны, на якіх паказалі зварот Ціханоўскай

На рэкламных экранах па ўсёй Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
10
Ха-ха
16
Ого
7
Сумна
17
Абуральна
46
11
Илья/адказаць/
26.02.2024
Правдоруб , каждый, кто остался в РБ должен понимать, что его могут закрыть в любой день. Не глупые люди это понимают и сознательно выбрали остаться в РБ. Что ж, это выбор каждого человека.
5
Сымон/адказаць/
26.02.2024
Правдоруб , а калі заўтра яны ўзламаюць ант і там кагосці пасадзяць - таксама белпол вінаваты? А што - ант таксама камерцыйную рэкламу круціць
1
Максим Дизайнер/адказаць/
04.03.2024
Сейчас заплачу, 900 евро у него в кармане, но вся семья - у Польшчы, на съемной квартире. Соберите кто-нибудь этому бедняжке 300к, как той горе мамаше. А то на новый жип дачушке не хватает.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930