Знайсці
26.02.2024 / 13:0891РусŁacБел

У Кракаве беларусам не дазволілі прысутнічаць на антываеннай акцыі з БЧБ-сцягамі

У другую гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў шматлікіх польскіх гарадах прайшлі антываенныя акцыі. Падтрымаць украінскі народ выйшлі і беларусы. Праўда, прысутнічаць на акцыях са сваёй сімволікай у Кракаве ім забаранілі. Гісторыяй з MOST падзяліўся беларус Яраслаў.

 Антываенная акцыя ў Кракаве. Фота з архіву Яраслава

Акцыя ў Кракаве прайшла 24 лютага а 12:00 на галоўнай плошчы горада. Каля дзясятка беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі далучыліся да ўкраінцаў і палякаў. Разам яны збіраліся прайсці маршам па вуліцах горада, але беларусам зрабіць гэта пад сваімі сцягамі не дазволілі. 

— Ніхто з удзельнікаў акцыі не быў супраць беларусаў, асабіста нам ніхто нічога не сказаў. А вось арганізатары — прадстаўнікі генеральнага консульства Украіны — падышлі і сказалі прыбраць беларускія сцягі. Нібыта не ўзгодненая загадзя сімволіка на акцыі забаронена. Падкрэслілі, што [забаронена] сімволіка Расіі і Беларусі, таксама іншых краін, якія падтрымліваюць агрэсію ва Украіне.

 

Беларусы спрабавалі давесці арганізатарам, што ў іх у руках альтэрнатыўны сцяг Беларусі, народны, пад якім беларускія добраахвотнікі абараняюць Украіну і пад якім беларусы змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі.

— Арганізатары нас не сталі слухаць і паклікалі паліцыянтаў. Паліцыянты патлумачылі, што калі гэта сцягі Беларусі, то, паводле заяўкі арганізатараў мітынгу, яны забароненыя на іх мерапрыемстве. 

Беларусам прыйшлося апусціць сцягі. Яны адышліся далей ад сцэны. Стаялі да канца мітынгу, пакуль дэманстрацыя не пайшла маршам да амбасады Расіі. 

— Акрамя ўкраінскіх і польскіх сцягоў на працягу ўсяго мерапрыемства былі сцягі ЗША, Казахстана і яшчэ іншых краін. Але з боку арганізатараў да іх не было прэтэнзіі. Канешне, нам было крыўдна. Мы ўсе падтрымліваем Украіну і ўсюды прайшла інфармацыя аб гэтай акцыі і маршы. Беларусы Кракава з першага дня вайны прынялі самы актыўны ўдзел у дапамозе бежанцам і ў арганізацыі антываенных акцый у Кракаве. Больш за тое, украінскі консул таксама спачатку браў удзел у сумесных мерапрыемствах, але потым рэзка змяніў стаўленне да беларусаў.

Калі днём беларусы Кракава аказаліся непажаданымі гасцямі на акцыі, то ўвечары іх запрасілі ўжо ўкраінскія актывісты ў цэнтр горада на новы мітынг. Там ужо была вялікая колькасць бел-чырвона-белых сцягоў.

Чытайце таксама:

Затрымалі супрацоўнікаў кампаніі, што абслугоўвае экраны, на якіх паказалі зварот Ціханоўскай

Ціханоўская сустрэлася з паслом Украіны

«Каб надпіс на помніку быў на беларускай мове». Беларускія добраахвотнікі пра запавет на выпадак гібелі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
47
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
12
Абуральна
93
0
Абменны фонд /адказаць/
27.02.2024
Сцяг, згодны, толькі няма каму
0
Woodoo Cult /адказаць/
27.02.2024
Кац, создаётся впечатление, что 1-2 дегенерата пишут одно и то же, под разными никами. Мысли, как под копирку абсолютно. Не имея никакого понятия о людях, кукарекают из Нью-Йорка, поучая как им жить, и что говорить.
0
Тадеуш Брынза/адказаць/
29.02.2024
Украинцы - непобедимые эксперты хождения по граблям, странными выборами после нормального президента - потом непойми чего, массовой коррупцией на всех уровнях, воровством гум.помощи и срачу с союзниками и сочувствующими.
Из последнего - это когда польских парламентариев и аграриев внесли в свой список "мирротворец". Это типа благодарность полякам? Встыд!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031