Знайсці
24.02.2024 / 19:293РусŁacБел

Экс-палітвязень Жамчужны, які агулам адседзеў 11 гадоў, выехаў з Беларусі

Пра тое, што былы палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо пэўны час знаходзіцца за мяжой, стала вядома з анонсу ягонай сустрэчы-дыскусіі ў Вільні, распаўсюджанага тэлеграм-каналам dapamoga.

Міхаіл Жамчужны

Міхаіл Жамчужны — былы палітвязень, чалавек, які правёў за кратамі больш за 11 год, грамадскі актывіст, праваабаронца, заснавальнік «Платформ інавэйшн», навуковец, дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, аўтар некалькіх навуковых манаграфій і распрацовак.

Ён быў асуджаны ў 2015 годзе да 6,5 гадоў калоніі за падбухторванне да наўмыснага выдавання звестак, якія складаюць службовую тайну, незаконнае набыццё сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама дачу хабару. Прычыны гэтага зняволення былі прызнаныя палітычнымі. Доўгі час, аж да 2020 года, ён лічыўся адзіным палітвязнем у Беларусі.

Міхаіл выйшаў на волю 19 лютага 2021 года, адбыўшы ўвесь тэрмін.

Да Міхаіла Жамчужнага прыйшлі падчас маштабнага хапуну, зладжанага сілавікамі супраць былых палітвязняў і іх сваякоў 23-24 студзеня. 25 студзеня стала вядома, што ён затрыманы, пасля таго ніякай інфармацыі ў публічнай сферы пра яго не з'яўлялася. 

Чытайце таксама:

Экс-палітвязню Міхаілу Жамчужнаму хацелі ўзмацніць рэжым прэвентыўнага нагляду, але суд адмовіў

«Менск шукае арганізатараў і фінансістаў пратэстаў». Былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага адпусцілі пасля допыту

Сэкс-оргія зэкаў, $100 міліцыянту за інфармацыю і 520 сутак у ШІЗА — гутарка з палітвязнем Міхаілам Жамчужным пасля вызвалення

Палітвязень Міхаіл Жамчужны выйшаў на волю пасля 6,5 гадоў у калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
3
25.02.2024
Мая павага спадару Прафесару!
0
Журавли прилетели/адказаць/
25.02.2024
Это очень хорошая новость! Спасибо 🙏
0
Экзекутар/адказаць/
25.02.2024
Лука не толькі яму жыццё паламаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера