Знайсці
24.02.2024 / 11:418РусŁacБел

Расія за два гады страціла каля 83 тысяч забітымі — аналіз статыстыкі

Летам 2023 года «Медуза» разам з «Медыязонай» і даследчыкам лішкавай смяротнасці Дзмітрыем Кобакам знайшла найбольш дакладны спосаб падліку страт расійскай арміі.

Ілюстрацыйнае фота: Ashley Chan/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Тады журналісты ацанілі колькасць загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў у 47 тысяч чалавек. Зараз — другая частка даследавання, на гэты раз яна ахоплівае перыяд амаль у два гады, з 24 лютага 2022-га па канец 2023-га.

Вось некаторыя з галоўных высноў новага даследавання:

Да канца 2023 года страты расійскай арміі забітымі выраслі да 75 тысяч. Да другой гадавіны вайны, калі меркаваць, што падчас захопу Аўдзееўкі расійская армія губляла людзей тымі ж тэмпамі, што ў чацвёртым квартале 2023-га,

колькасць загінулых магла вырасці ўжо да 83 тысяч.

Група вайскоўцаў, шырока прадстаўленая ў ваенных стратах Расіі, — завербаваныя на вайну зняволеныя. Да канца мінулага года, паводле ацэнкі, загінулі 20 тысяч людзей, якія падпісалі кантракты з Мінабароны ці ПВК у абмен на магчымасць амністыі.

Страты сярод мабілізаваных расіянаў на тую ж дату склалі каля 16 тысяч чалавек.

Кожны тыдзень ва Украіне гінуць каля 250 чалавек, прымусова адпраўленых на фронт.

Агульны тэмп страт УС РФ у апошнія шэсць месяцаў — 120 чалавек у дзень.

Так выглядае смяротны канвеер, які пабудавалі расійскія ўлады за два гады вайны.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Страты УСУ ў пяць разоў меншыя за расійскія

За амаль два гады вайны пацверджана гібель больш як 45 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
0
Bhagawan/адказаць/
24.02.2024
Zanačyć tolki 83 tysiačy aficyjna pachavali?
24.02.2024
Л, яшчэ працэнтаў 20 будзе зніклых без вестак, дадавайце яшчэ смела 15-20 тысяч да гэтай лічбы. Плюс вялікая колькасць рашыстаў пад Аўдзеяўкай былі знішчаны ў студзені-лютым 2024, то бок яны не папалі ў дадзеныя ад журналістаў за 2023 год.
24.02.2024
Статыстыка, да, донецких и луганских, как и крымских, никто не считает.
Пуня облизывается и на беларусов. Тоже считать не будут. Наверно придерживает для Прибалтики и Польши.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера