Знайсці
23.02.2024 / 20:2355РусŁacБел

У раёне Азоўскага мора збілі яшчэ адзін расійскі самалёт А-50

Пра гэта паведамляюць расійскія ваенкары, а таксама пацвярджае Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.

А-50 — гэта звышкаштоўны расійскі самалёт-разведчык, якіх у расіян лічаныя адзінкі.

Паводле папярэдніх звестак, пры гэтым маглі загінуць ад 12 да 17 чалавек. Адносна ж таго, з чаго быў зроблены ўдар па самалёце, сярод расійскіх ваенкараў ходзяць чуткі, што «стралялі з нейкай невядомай зброі. Не Patriot, а нешта больш сур'ёзнае».

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны пацвердзіла факт збіцця самалёта і расказала некаторыя дэталі збіцця. Паводле звестак ГУР, у выніку гэтай спецаперацыі ўдалося збіць новую, мадэрнізаваную версію гэтага самалёта — А-50У.

Збіццё самалёта было сумеснай аперацыяй ГУР і Паветраных сіл ВСУ. Рэзкае падзенне яго хуткасці і вышыні зафіксавалі каля горада Ейска у Краснадарскім краі.

У аператыўным штабе Краснадарскага краю Расіі пацвердзілі падзенне «аднаго лятальнага апарата». Але ніякіх дэталяў пакуль не прыводзяць. Мінабароны Расіі страту самалёта пакуль не каментавала.

Самалёт А-50 — паветраны камандны пункт, які расейцы выкарыстоўвалі для далёкага радыёлакацыйнага выяўлення, кіравання і навядзення для ўдараў па Украіне ракетамі са стратэгічнай авіяцыі.

Ягоны кошт — 350 мільёнаў даляраў. Такіх самалётаў у РФ усяго некалькі штук.

Чытайце таксама:

Як украінцы збілі расійскі самалёт А-50 коштам $330 мільёнаў

Гібель А-50: як УСУ маглі знішчыць расійскі лятаючы радар?

Залужны пацвердзіў збіццё расійскіх звышкаштоўных самалётаў над Азоўскім морам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
97
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
3
1
Mafkees /адказаць/
25.02.2024
ЯНКА, Не,просто жалко стало тебя и твою ахвярку. Как представлю каково вам,чепушилам провинциальным..
0
Максим Дизайнер/адказаць/
25.02.2024
Кастусь

Не забудьте заехать забрать после двух сбитых украинских истребителя накануне, и еще трех чуть раньше.
0
Ты наше чудо на Гудзоне!/адказаць/
25.02.2024
Anatol Starkou, что, опять как всегда сдержишь слово? Ну давай-давай. Такое клоунство у тебя удается.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера