Знайсці
23.02.2024 / 19:245РусŁacБел

Маці Навальнага паставілі ўльтыматум: ці патаемнае пахаванне, ці пахаванне ў калоніі

Следчы паставіў ультыматум маці Аляксея Навальнага, запатрабаваўшы ад яе цягам трох гадзін пагадзіцца на таемнае пахаванне палітыка без публічнага развітання. Пра гэта паведамілі паплечнікі Навальнага Кіра Ярмыш і Іван Жданаў, піша «Медуза».

Людміла Навальная

Калі маці Навальнага не пагодзіцца на гэтую ўмову, то палітыка «пахаваюць у калоніі», заявіў следчы.

«Яна адмовілася весці перамовы з СК, таму што ў іх няма паўнамоцтваў вырашаць, як і дзе ёй хаваць сына. Яна патрабуе выканаць закон, які абавязвае следчых аддаць цела на працягу двух сутак з моманту ўстанаўлення прычын смерці.

Згодна з медыцынскімі дакументамі, якія яна падпісвала, гэтыя двое сутак мінаюць заўтра. Яна настойвае на тым, каб улады далі правесці пахаванне і паніхіду ў адпаведнасці са звычаямі», — паведаміла Ярмыш.

Чытайце таксама:

Святлана Алексіевіч заклікала Крэмль аддаць цела Аляксея Навальнага сям'і

У сацсетках распаўсюджваецца фэйкавы запіс голасу маці Навальнага, на якім яна праклінае сваю нявестку

Маці Навальнага паказалі цела сына, але выдаваць адмаўляюцца

Джо Байдэн сустрэўся з жонкай і дачкой Навальнага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
20
1
Нічога не будзе/адказаць/
23.02.2024
Стаўлю на тое, што пахаваюць у калоніі, калі ўжо не закапалі!
1
Чалавек/адказаць/
24.02.2024
Жорж Стоматолог, злобны лукашыст гэта, ябацька нумар адзiн i вораг.
0
аналогии РБ россия/адказаць/
24.02.2024
Нічога не будзе,А где Гончар, Завадский, Красовский, Захаренко ?
В условиях русского фашизма всё может быть....Они называют это просто - борьба за власть.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера