Знайсці
25.02.2024 / 12:301РусŁacБел

Докшыцкага чыноўніка цягнулі ў дэпутаты, а калі выявілася, што сын у базе «Беспарадкі» — выгналі з работы 

Начальнік Докшыцкага раённага аддзела адукацыі Дзмітрый Парцянка балатаваўся на раённыя выбары як кандыдат ад улады. Але не прайшоў праверкі спецслужбамі — пры паглыбленым вывучэнні асобы высветлілася, што ягоны сын затрымліваўся па палітычным артыкуле. Вынік: чыноўніка не толькі знялі з дыстанцыі, а яшчэ і выгналі з работы. 

Дзмітрый Парцянка меўся пераабрацца ў мясцовыя саветы дэпутатаў — намінальны збор прадстаўнікоў уладнай вертыкалі, дзейнасць якіх не ўплывае абсалютна ні на што.

Але нават каб трапіць туды, мала адной рэкамендацыі ад райвыканкама і лаяльнай біяграфіі — трэба яшчэ быць у адказе за сваякоў. Па гэтым пункце, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Дзмітрый не прайшоў. 

Дзмітрый Парцянка, экс-начальнік аддзела адукацыі Докшыцкага раёна, фота «Настаўніцкая газета»

Перашкодай стаў адміністратыўны пратакол за ўдзел у пратэстах, складзены на сына чыноўніка ў 2020-м. Тое, што Парцянка-малодшы сапраўды знаходзіцца ў базе «Беспарадкі», мы праверылі праз «Белпол».

У выніку Парцянку-старэйшага не толькі знялі з выбараў, прымусіўшы напісаць заяву аб самаадводзе, але і выгналі з дзяржаўнай работы.

«7 лютага 2024 года адбудзецца паседжанне Докшыцкай раённай выбарчай камісіі, на якім будзе разгледжана пытанне аб заяве кандыдата ў дэпутаты Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Парцянкі Д.Д. аб зняцці сваёй кандыдатуры», — суха паведамляе сайт райвыканкама.

Канкураваць за месца ў райсавеце Дзмітрый Парцянка меўся з Данутай Лявохай — начальніцай цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Цяпер выбары па той акрузе сталі безальтэрнатыўнымі.

@nashaniva Пакуль вас заганяюць на галасаваць, спіс дэпутатаў ужо вядомы #беларусь#беларусьсейчас#беларускіцікток#нашаніва#белорусы#новостибеларуси#беларусьновости#минск#минскаяобласть♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Як фальсіфікуюцца выбары ў Беларусі. Сем этапаў падману

Галасуй не галасуй. Споведзь былых дэпутатаў пра тое, як Лукашэнка прызначаў іх у парламент

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
26
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6
1
Ёсік/адказаць/
22.02.2024
Які думкі ў галаве, таварыш Парцянка? Хочацца застрэліцца, жыцьцё скончылася, нікуды не возьмуць, ды ты, хутчэй за ўсё, нічога не ўмееш рабіць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031