Знайсці
21.02.2024 / 23:037РусŁacБел

Некуды знік першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Магчыма, яго затрымалі

На сайце Брэсцкага аблвыканкама ў раздзеле «Кіраўніцтва» знікла згадка пра першага намесніка старшыні Валянціна Зайчука. Цяпер у кіраўніка вобласці Юрыя Шулейкі наогул няма першага намесніка, заўважыў Reform.by.

Знік Зайчук і з графіка асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтва аблвыканкама. У полі, дзе павінны быць пазначаныя прозвішча, імя і імя па бацьку, свеціць адно пустое месца.

Інфармацыя пра Зайчука захавалася толькі ў беларускамоўнай версіі сайта аблвыканкама.

Яшчэ 10 студзеня Зайчук праводзіў прыём грамадзян, а апошнія згадкі пра чыноўніка ў СМІ датуюцца 24 студзеня 2024 года. Пра яго пісала «СБ. Беларусь сегодня», Зайчук дзяліўся з выданнем планамі па развіцці ў рэгіёне сельскай гаспадаркі.

@nashaniva У Брэсце, падобна, арыштавалі чыноўніка. На працы яго не бачылі ўжо больш за месяц #брест#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#беларусьсейчас#белорусы♬ Mozart/Requiem "Lacrimosa"(1394506) - Mint

Крыніца Reform.by паведаміла выданню, што Зайчук нібыта затрыманы за хабар, але дакладна пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка пацвердзіў затрыманні супрацоўнікаў ДФР

У Гродне за хабар судзяць дырэктара «АзотРамБуд». Ён нядаўна прыехаў з Азербайджана

У Гродне судзяць былога дырэктара кампаніі «Агат — сістэмы кіравання»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
3
Пеця/адказаць/
22.02.2024
А, а вы доктар А? Культура з ФСБ так i пiшчыць. Дык калi ведаеце дзе знiк гэты пухнаты заяц i дзе гхты неўлавiмы джо пазьняк скажыце. I як яму ўдалося ўлiзнуць ад сашы, нiкому не ўдавалася, саша ўсiх пералавiў, а гэтаму джо ўдалося
0
не удивлюсь/адказаць/
22.02.2024
если однажды точно так же зникнет начальница отдела жилищной политики администрации самого советского района столицы. очень разносторонних интересов человечек.
0
Кастусь/адказаць/
22.02.2024
даведка,конечно имеет. пей пиво, ешь мясо - еще когда советовали
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930