Суд Еўрасаюза адхіліў пазоў «Гродна Азота» адносна санкцый
Суд Еўрасаюза ў Люксембургу 21 лютага адхіліў пазоў ААТ «Гродна Азот» і ягонага філіяла «Хімвалакно» з патрабаваннем адмяніць санкцыі ЕС. Пазоў беларускія кампаніі падалі 2 сакавіка 2022 года, паведамляе Deutsche Welle.
Фота: azot.by
Суд ЕС пастанавіў, што Рада ЕС мела рацыю ў сваіх ацэнках важнага і стратэгічнага становішча ААТ «Гродна Азот» у беларускай эканоміцы, яго статусу дзяржаўнай кампаніі, а таксама таго факту, што «Гродна Азот» падтрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі, уяўляючы сабой крыніцу істотных даходаў.
Адпаведна, Суд ЕЗ палічыў, што санкцыі супраць беларускіх кампаній былі ўведзеныя правамерна і пакінуў іх у сіле.
ААТ «Гродна Азот» і ягоны філіял «Хімвалакно» трапілі ў пяты санкцыйны пакет ЕС супраць Беларусі ў снежні 2021 года. У санкцыйным спісе тады фігуравалі 17 фізічных і 11 юрыдычных асоб, сярод якіх прадстаўнікі камандавання памежных войскаў Беларусі, супрацоўнікі МЗС і судовай сістэмы, дзяржаўны авіяперавозчык «Белавія», прадпрыемствы турыстычнага сектара і гатэлі, а таксама вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта».
Чытайце таксама:
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
и пусть все эти рашистские и гауляйтерские клоуны судятся со всем миром в басманных судах. с нулевым смыслом естессно...