Знайсці
21.02.2024 / 15:523РусŁacБел

У Беларусі можна купіць кацянят за 3200 рублёў

Чаму так дорага?

Фота: baraholka.onliner.by

На «Барахолцы» Onlíner ёсць аб'ява: прадаюцца абісінскія кацяняты (тры дзяўчынкі) па 3200 рублёў. Паведамляецца, што абісінцы нарадзіліся ў сертыфікаваным клубным гадавальніку Abimax у лютым, у новы дом могуць з'ехаць у красавіку. Чаму ж яны такія дарагія?

— Гэта не так ужо і дорага за чыстакроўнага абісінца, — растлумачыў аўтар аб'явы Максім. — Кацяняты такой пароды можна знайсці і за 500 рублёў, але калі вы папытаеце ў прадаўца дакументальныя доказы чыстакроўнасці жывёлы, то звычайна аказваецца, што пацверджанняў няма. А ў нас усе дакументы ёсць.

— Прадаць я магу не любому ахвотнаму. Я на ментальным узроўні спрабую адчуць чалавека і зразумець, ці можна яму аддаваць кацяня, ці няма ў пакупніка схільнасці да гвалту. Таксама не аддам абісінца сям'і, дзе ёсць зусім маленькія дзеці, — распавёў Максім.

Больш за тое, мужчына прапісаў у дамове пункт аб тым, што, калі ён даведаецца, што да ўжо прададзенага кацяняці ўжываюць гвалт, прадавец можа забраць яго з сям'і.

Чытайце таксама:

Экзатычныя канкурэнты коцікаў. Якіх незвычайных хатніх гадаванцаў можна сустрэць у беларускай правінцыі

У тыктоку захапляюцца мінчуком, які едзе ў метро з трусікам. Але не ўсё так адназначна

У Крыжаноўскага згубілася котка. Навагоднюю ноч яна правяла на вуліцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
2
Пудж/адказаць/
21.02.2024
Мяяяяяяяяяў
0
Люблю котак/адказаць/
21.02.2024
Я набыў двух котак, іншыя пароды, прасіў адразу стэрылізаваць, бо не хачу гэтых выстаў, злучак і гд. Гаспадар не думае, што цяганьне котак па выставах і ёсьць гвалт? Ведаю адну такую заводчыцу, за 3-4 гады котка раджае малых, тая іх прадае, зарабляючы доообрыя грашыма, а потым: прадам дарослую стэрылізаваную котку, просіць шмат грашыма, ды шчэ казкі расказвае, што ўнукі, апошнім часам катар не праходзіць і г.д.
2
Максим Дизайнер/адказаць/
21.02.2024
Люблю котак

Как херней полковники не занимаются с токасириозными отношениями.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930