Знайсці
21.02.2024 / 15:363РусŁacБел

Сілавікі зладзілі чарговую фэйкавую рассылку па беларускіх чатах. Што адбылося і як абараніцца

Яна была зробленая па старой схеме, якой заўжды карысталіся губазікаўцы.

Сёння ў беларускіх чатах распаўсюдзіліся паведамленні такога зместу:

Па спасылцы быў фэйкавы бот ініцыятывы дваравых актывістаў «Кааліцыя пратэсных двароў», які патрабаваў нумар тэлефона для рэгістрацыі.

Кааліцыя пратэсных двароў — гэта ініцыятыва, якая яднае нізавых актывістаў у Беларусі і за яе межамі. Сетка, створаная з актывістаў, на слэнгу ініцыятывы называецца «Рой».

У «Кааліцыі» пацвяджаюць, што не маюць дачынення да сённяшняй рассылкі і папярэджвалі актывістаў пра магчымасць такіх укідаў. Раней яны публікавалі інструкцыю пра тое, як адрозніваць падробкі.

«Каб абараніць беларусаў, мы стварылі антыфэйк сістэму, якая рэагуе не толькі на падробкі нашых акаўнтаў, але і на іншыя нам вядомыя (ПКК, «План Перамога» і іншыя). Тут ёсць пост пра яе і тое, як яе ўкараніць. Таксама ёсць бот «Роза», які выдаляе акаўнты сілавікоў з чатаў. Вось спасылка на яго.

Мы ўжо ідэнтыфікавалі некалькі дзясяткаў акаўнтаў, якія рассылаюць дэзынфармацыю. Таксама разганяе інфармацыю, недавер, нехта вядомы як «Фенікс». Ён таксама не мусіць карыстацца даверам, бо распаўсюджвае нянавісць і мэсэджы, якія ўносяць раскол і недавер».

Актывісты кажуць, што калі вы актывавалі бот і перадалі яму вашы звесткі, але акаўнт адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі і не засвечаны, то дастаткова будзе не выдаваць сілавікам ніякіх персанальных даных, не пераходзіць па спасылках ад іх і не прымаць ад іх ніякія файлы.

Калі акаўнт не абаронены або ўжо быў пераход па спасылцы без ВПН, вы прынялі нейкі файл або перадалі персанальныя даныя тэкстам ў дыялогу, то вас могуць ідэнтыфікаваць і затрымаць.

Таксама варта адразу выдаліць аккаўнт і пачысціць тэлефон ды сховішчы даных.

«Бо цяпер арыштоўваюць людзей і находзяць фота-відэа з 2020 года і гэта новая хваля арыштаў», — тлумачаць актывісты.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Фэйкавыя акаўнты ад імя Офіса Ціханоўскай збіраюць даныя беларусаў нібыта для новых пашпартоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
25
21.02.2024
про телеграм надо забыть. фейк или не фейк - без разницы
0
Дрэсіраваная худоба/адказаць/
22.02.2024
Відавочны фейк, тэкст на жывельнам дыялекце.
3
хтосьці/адказаць/
22.02.2024
имя, забудзь пра інтэрнэт, кампутары, электрычнасць і наагул ніколі не здымай каптурок з фальгі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930