Знайсці
21.02.2024 / 14:516РусŁacБел

У вайне пераможа той, у каго будзе больш снарадаў. Ці можа гэта быць Украіна?

Нягледзячы на падтрымку Захаду, Украіна пакуль значна саступае Расіі па колькасці боепрыпасаў. Але ці так будзе заўсёды?

Фота: АР

Як піша Le Monde, у пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года шмат якія заходнія краіны забяспечвалі ўкраінскую армію боепрыпасамі і іншым ваенным абсталяваннем — ад супрацьтанкавых гранатамётаў да бронекамізэлек і бронетранспарцёраў.

Па меры таго, як вайна зацягвалася, заходняя дапамога дыверсіфікавалася. Пры гэтым асаблівую важнасць для ўкраінскай арміі набылі пастаўкі артылерыйскага снараду калібру 155 міліметраў. Яны выкарыстоўваюцца краінамі-членамі НАТА. Лічыцца, што яны лепшыя за снарады калібру 152 міліметры, якія выкарыстоўвае Расія.

Тэхнічная перавага Украіны ў спалучэнні з дальнабойнымі дакладнымі ўдарамі дзякуючы заходнім ракетам Storm Shadow і ракетнай устаноўцы HIMARS дапамаглі Украіне стварыць перашкоды для Расіі ў фарміраванні новых брыгад. Але гэтыя высокадакладныя і высокатэхнічныя боепрыпасы хутка скончыліся. І цяпер Украіна сутыкаецца з скарачэннем іх паставак.

На сёння лінія фронту практычна замарожана. Ні ў аднаго з бакоў няма перавагі. Гэтая сітуацыя ў ваенных называецца «тактычны тупік». У салдат ёсць толькі адна зброя — артылерыя. Але для ўкраінскай арміі вельмі актуальным з'яўляецца пытанне боепрыпасаў.

Калі вясной 2023 года суадносіны выпушчаных боепрыпасаў было 2 да 1 на карысць Расіі, то ў студзені 2024 года яно складала 10 да 1.

Як піша карэспандэнт агенцтва Associated Рress, на працягу некалькіх тыдняў украінскія сілы па ўсёй лініі фронту скардзіліся на востры недахоп боепрыпасаў. Пры гэтым некаторыя артылерыйскія батарэі вялі бой, маючы толькі 10% неабходных ім запасаў.

Чаму Украіна так мала атрымлівае боепрыпасаў?

Для таго, каб адказаць на пытанне, чаму спынілася дапамога, неабходна вярнуцца да пачатку вайны. У той час заходняя падтрымка была ў самым разгары. Украіне было пастаўлена вялікая колькасць разнастайнай дапамогі. Краіны Захаду фактычна аддавалі ўсе свае наяўныя запасы.

Як вядома, у канфлікце такой высокай інтэнсіўнасці колькасць выпушчаных боепрыпасаў зʼяўляецца значнай. Украіна штодня выкарыстоўвала дзясяткі тысяч боепрыпасаў. У выніку не толькі спустошыліся іх запасы, але і вытворчасць была не ў стане нарасціць свае тэмпы дастаткова хутка, каб аднаўляць расходы.

Вычарпаўшы частку сваіх ваенных запасаў, краіны Захаду цяпер вымушаны ці выпускаць новыя ці ахвяраваць іх непасрэдна са свайго цяперашняга арсеналу. Але ёсць адна праблема — абаронная прамысловасць Захаду не ў стане задаволіць патрэбу Украіны ў боепрыпасах.

Пасля заканчэння халоднай вайны Еўропа і ЗША вялі канфлікты нізкай інтэнсіўнасці, якія патрабавалі меншых рэсурсаў. На аднаўленне вытворчасці артылерыйскіх боепрыпасаў неабходны час, у той час як абаронная прамысловасць Расіі працуе на поўную магутнасць.

У 2024 годзе Украіну чакае яшчэ адна нявызначанасць — палітычная. У гэтым годзе ўся ўвага звернута на выбары ў ЗША. Змены ў палітычнай пазіцыі гэтай краіны можа аказаць згубны ўплыў на вайну ва Украіне. Асобныя аналітыкі лічаць, што перамога Трампа не дасць той падтрымкі Украіне з боку ЗША, якая аказваецца адміністрацыяй Байдэна.

Што Украіна можа зрабіць

Адной з пераваг Украіны зʼяўляюцца яе ўласныя вытворчыя магутнасці. Сутыкнуўшыся з нявызначанасцю адносна ЗША, Украіна ўсё яшчэ можа разлічваць на нацыянальную абаронную прамысловасць. Але яна, як і еўрапейская, патрабуе развіцця, на што неабходны час.

Каб кампенсаваць недахоп артылерыйскіх боепрыпасаў украінская армія распрацавала шэраг FPV-дронаў. Гэтымі таннымі, але эфектыўнымі прыладамі можна кіраваць дыстанцыйна, каб атакаваць цэль.

Таксама Украіна магла б палепшыць падрыхтоўку сваіх салдат з дапамогай войскаў краін-саюзніц НАТА. Па меркаванні міністэрства абароны Эстоніі, іх падрыхтоўка неабходна для перамогі над Расіяй.

Le Monde цытуе справаздачу міністэрства абароны Эстоніі, дзе заяўлена, што дадатковыя колькасная і якасная падрыхтоўка ўкраінскіх войск побач з неабходнай ваеннай дапамогай павялічаць страты Расіі. Гэта падштурхне Крэмль да прымусовай усеагульнай мабілізацыі, якая можа дэстабілізаваць сітуацыю і прэзідэнцтва Пуціна.

Выданне адзначае, што ў гэтым годзе Украіна можа атрымаць і першыя F-16.

Пры правільнай падрыхтоўцы і наяўнасці ракет украінскія пілоты маглі б вярнуць сабе перавагу над Расіяй, па меншай меры, у паветры. Гэтая перавага, без якой цяперашні тактычны тупік можа з цягам часу абярнуцца супраць Украіны.

Такім чынам, змена дынамікі канфлікту можа быць адным з варыянтаў, на якіх настойвае Украіна. І заходнія саюзнікі павінны зразумець, што гэта патэнцыйна можа стаць шляхам прасоўвання наперад.

Чытайце яшчэ:

УСУ нанеслі ўдар па вайсковаму палігону пад Валнавахай, паведамляюць пра дзясяткі знішчаных расейцаў

Швецыя перадасць Украіне рэкордны пакет узбраення на суму каля $700 мільёнаў

Данія перадала Украіне ўсю артылерыю, якую мела, і заклікае іншых зрабіць тое ж

Саюзнікі збіраюцца перадаць Украіне тысячы дронаў са штучным інтэлектам

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
3
3
Freddy /адказаць/
22.02.2024
Никто ничего Украине поставлять не будет. Вам же говорили последний шанс осень 2023 года. Дальше перемирие. Не понимаю чего Зеленский тянет? Хочет потерять больше территории?  
1
Вася/адказаць/
22.02.2024
Freddy , не, ясен пень чего он тянет, зеленский ничего не потеряет, скорей всего весной уничтожат мост и захватят летом Крым. Путин будет выглядеть обосраным хоть и переизберется, а сейчас никаких переговоров делать нельзя, на условиях путина. Зеленский далеко не дурачёк.
0
Денацыфікацыя эреф/адказаць/
22.02.2024
"Як піша Le Monde, у пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года шмат якія заходнія краіны забяспечвалі ўкраінскую армію боепрыпасамі і іншым ваенным абсталяваннем — ад супрацьтанкавых гранатамётаў да бронекамізэлек і бронетранспарцёраў" Хлуслівы артыкул. У пачатку вайны Украіна мела амаль нічога з моцнай зброі, акрамя Джавелінаў і Байрактараў і адбілася за кошт мужнасьці і подзвіга свайго гераічнага народа. Дапамога пачала прыходзіць бліжэй да лета.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031